2022
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
2022 — невысакосны год, пачынаецца ў суботу.
Па рашэнні ААН 2022 год быў абвешчаны Міжнародным годам саматужнага рыбалоўства і аквакультуры.[1]
Падзеі
Студзень
- 1 студзеня — у Саудаўскай Аравіі стартавала ралі «Дакар-2022».
- 2 студзеня — у Казахстане ўспыхнулі пратэсты.
- 3 студзеня — пяць ядзерных дзяржаў падпісалі сумесную заяву аб прадухіленні ядзернай вайны і недапушчэнні гонкі ўзбраенняў.
- 4 студзеня — на паўночным захадзе Нігерыі пачалася хваля масавых забойстваў.
- 5 студзеня — Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў змяніў Нурсултана Назарбаева на пасадзе старшыні Савета бяспекі краіны.
- 6 студзеня — у Казахстане ў сувязі з масавымі пратэстамі былі разгорнутыя міратворчыя сілы АДКБ.
- 8 студзеня — абрынулася частка пуцеправода па праспекце Пераможцаў у Мінску.
- 14 студзеня:
- Ралі-рэйд «Дакар-2022» фінішавала ў Джыдзе (Саудаўская Аравія).
- Здзейснена кібератака на сайты дзяржаўных устаноў Украіны.
- 17 студзеня — польскі нападнік Роберт Левандоўскі прызнаны найлепшым футбалістам свету паводле версіі ФІФА.
- 18 студзеня — мальтыйскі палітык Раберта Мецола была абрана старшынёй Еўрапарламента.
- 20 студзеня — бельгійка Зара Рутэрфорд стала самай маладой жанчынай-пілотам, якая здзейсніла адзіночны кругасветны пералёт.
- 22 студзеня — у Канадзе ўспыхнулі пратэсты кіроўцаў грузавікоў.
- 24 студзеня — падчас ваеннага перавароту ў Буркіна-Фасо быў скінуты прэзідэнт Рок Кабарэ.
- 29 студзеня — Серджа Матарэла пераабраны на пасаду Прэзідэнта Італіі.
- 30 студзеня — іспанец Рафаэль Надаль выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе, атрымаўшы дваццаць першы тытул на турнірах Вялікага шлема.
- 31 студзеня — галоўным трэнерам зборнай Польшчы па футболе прызначаны Чэслаў Міхневіч.
Люты
- 3 лютага — падчас аперацыі амерыканскіх вайскоўцаў на паўночным захадзе Сірыі забіты лідар ІД Абу Ібрагім аль-Хашымі аль-Курашы.
- 4 лютага — у Пекіне ўрачыста адкрыліся XXIV зімовыя Алімпійскія гульні.
- 4 лютага — створаны Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- 6 лютага — зборная Сенегала ў фінале Кубка афрыканскіх нацый(англ.) бел. па футболе ў Яундэ (Камерун) перамагла зборную Егіпта і ўпершыню выйграла трафей.
- 10 лютага — адкрыты для руху пуцеправод па праспекце Пераможцаў у Мінску.
- 14 лютага — лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова названа беларуская паэтэса Антаніна Хатэнка.
- 20 лютага — у Пекіне ўрачыста закрыліся XXIV зімовыя Алімпійскія гульні.
- 20 лютага — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі благаславіў мемарыяльную дошку ў памяць пра айца Казіміра Жыліса, усталяваную на сцяне касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры.
- 21 лютага — Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб прызнанні самаабвешчаных на ўсходзе Украіны ДНР і ЛНР і дагаворы з імі.
- 24 лютага — Расія пачала ваеннае ўварванне ва Украіну.
- 25 лютага — адбылася 47-я цырымонія прысуджэння кінапрэміі «Сезар».
- 27 лютага — асноўны дзень галасавання на рэферэндуме ў Беларусі, антываенныя пратэсты.
Сакавік
- 1 сакавіка — Еўрапарламент падтрымаў рэзалюцыю аб прадастаўленні Украіне статуса краіны-кандыдата на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз.
- 4 сакавіка — двое баевікоў «Ісламскай дзяржавы» здзейснілі тэракт у шыіцкай мячэці Пешавара (Хайбер-Пахтунхва, Пакістан).
- 5 сакавіка — адбыўся матч за Суперкубак Беларусі па футболе 2022, перамогу атрымаў БАТЭ з Барысава.
- 10 сакавіка — Абу аль-Хасан аль-Хашымі аль-Курашы стаў трэцім халіфам «Ісламскай дзяржавы», заняўшы месца загінулага Абу Ібрагіма аль-Хашымі аль-Курашы.
- 11 сакавіка — Габрыэль Борыч заступіў на пасаду Прэзідэнта Чылі і стаў самым маладым кіраўніком у гісторыі краіны.
- 12 сакавіка — прэзідэнцкія выбары ў Туркменістане.
- 13 сакавіка — КВІР Ірана здзейсніў ракетны абстрэл горада Эрбіль у Іракскім Курдыстане.
- 15 сакавіка — пачаліся пратэсты на Шры-Ланцы, выкліканыя эканамічным крызісам у краіне.
- 16 сакавіка — камітэт міністраў Савета Еўропы прыняў рашэнне аб спыненні паўнамоцтваў Расіі ў арганізацыі.
- 18 сакавіка:
- Стартаваў сезон Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе.
- Адкрыты мост Дарданэлы ў Турцыі, які стаў самым доўгім вісячым мостам у свеце.
- 19 сакавіка — Сердар Бердымухамедаў заступіў на пасаду Прэзідэнта Туркменістана, змяніўшы свайго бацьку.
- 20 сакавіка — шведскі лёгкаатлет Арман Дзюпланціс усталяваў рэкорд свету ў скачках з шастом, узяўшы вышыню 6 м 20 см.
- 22 сакавіка — на з’ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі старшынёй арганізацыі абраны Аляксандр Карлюкевіч.
- 27 сакавіка — адбылася 94-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар».
Красавік
- 3 красавіка — дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Вучыч атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Сербіі.
- 7 красавіка — Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб прыпыненні членства Расіі ў Савеце па правах чалавека.
- 8 красавіка — ракетны ўдар нанесены па чыгуначным вакзале ў Краматорску, загінулі дзясяткі людзей.
- 10 красавіка — прэм’ер-міністр Пакістана Імран Хан адхілены ад пасады.
- 14 красавіка — флагманскі карабель Чарнаморскага флоту Расіі ракетны крэйсер «Масква» затануў.
- 15 красавіка — штурм мячэці Аль-Акса праведзены сіламі ізраільскай паліцыі.
- 17 красавіка — пачалася ваенная аперацыя Турцыі ў Іраку.
- 23 красавіка — футбольны клуб «Баварыя Мюнхен» стаў чэмпіёнам нямецкай Бундэслігі ў дзясяты раз запар.
- 24 красавіка — на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік краіны Эмануэль Макрон.
- 25 красавіка — найбагацейшы чалавек свету Ілан Маск заключыў пагадненне аб пакупцы сацыяльнай сеткі і платформы мікраблогінгу Twitter.
- 30 красавіка — сонечнае зацьменне ў Паўднёвай Амерыцы, на частцы акваторыі Ціхага і Атлантычнага акіянаў і ўзбярэжжы Антарктыды.
Май
- 2 мая — Роні О’Саліван атрымаў перамогу ў фінале Чэмпіянату свету па снукеры і выйграў сёмы найвышэйшы тытул у кар’еры.
- 9 мая — Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб ленд-лізе для Украіны.
- 10 мая — Каталін Новак прыступіла да абавязкаў Прэзідэнта Венгрыі, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе.
- 14 мая:
- Фінал конкурса песні Еўрабачанне, перамогу атрымаў прадстаўнік Украіны гурт Kalush Orchestra з песняй «Стэфанія»(укр.) бел..
- Масавае забойства ў Буфала.
- 18 мая — Фінляндыя і Швецыя падалі афіцыйныя заяўкі на далучэнне да НАТА.
- 21 мая — футбольны клуб «Гомель» атрымаў перамогу ў фінале Кубка Беларусі.
- 24 мая — масавае забойства ў пачатковай школе «Роб».
- 27 мая — Украінская Праваслаўная Царква прыняла рашэнне аб сваёй поўнай самастойнасці і незалежнасці.
- 28 мая:
- Футбольны клуб «Рэал Мадрыд» у чатырнаццаты раз перамог у фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА;
- Завяршыўся 75-ы Канскі міжнародны кінафестываль.
- 29 мая:
- Улады Нарвегіі афіцыйную назву Беларусі змянілі з Hviterussland на Belarus;
- Зборная Фінляндыі выйграла Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай.
- Катастрофа DHC-6 у Мустангу.
Чэрвень
- 3 чэрвеня — у Гродне распачаўся XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.
- 4 чэрвеня — польская тэнісістка Іга Свёнтак выйграла фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі, атрымаўшы перамогу ў 35-й гульні запар.
- 5 чэрвеня — здзейснены тэракт у касцёле Ова ў Нігерыі.
- 11 чэрвеня — Жанін Аньес, якая раней выконвала абавязкі прэзідэнта Балівіі, прысуджана да 10 гадоў зняволення па абвінавачанні ў дзяржаўным перавароце.
- 14 чэрвеня — Данія і Канада падпісалі пагадненне аб падзеле спрэчнага вострава Ганса, паклаўшы канец 38-гадоваму тэрытарыяльнаму канфлікту.
- 18 чэрвеня — Літва абмежавала транзітныя грузаперавозкі паміж расійскай Калінінградскай вобласцю і астатняй тэрыторыяй Расіі.
- 21 чэрвеня — стартавала Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2022/2023.
- 22 чэрвеня — каля паўтары тысячы чалавек загінулі ў выніку землятрасення на мяжы Афганістана і Пакістана.
- 23 чэрвеня — Еўрапейскі савет ухваліў статус краін-кандыдатаў на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз для Украіны і Малдовы.
- 27 чэрвеня:
- У выніку расійскага ракетнага ўдара ў гандлёвым цэнтры ў Крамянчугу загінула не менш за 19 чалавек, раненні атрымалі больш за 50 чалавек.
- У Акабе (Іарданія) здарылася масавае атручэнне хлорам пасля аварыі ў порце.
Ліпень
- 2 ліпеня — успыхнулі пратэсты ў Паўночнай Македоніі.
- 4 ліпеня — падчас парада ў гонар Дня незалежнасці ЗША ў Хайленд-Парку, прыгарадзе Чыкага, адбылася стральба, у выніку якой загінулі сем чалавек.
- 8 ліпеня — былы прэм’ер-міністр Японіі Сіндза Абэ памёр пасля ўзброенага нападзення.
- 9 ліпеня — падчас пратэстаў на Шры-Ланцы дэманстранты захапілі рэзідэнцыю прэзідэнта Гатабая Раджапаксэ.
- 11 ліпеня — апублікавана першая выява, атрыманая касмічным тэлескопам «Джэймс Уэб».
- 16 ліпеня — украінскі самалёт Ан-12, які выконваў грузавы рэйс з Сербіі ў Бангладэш, пацярпеў крушэнне ў Грэцыі.
- 17 ліпеня — у Бірмінгеме (ЗША) завяршыліся Сусветныя гульні 2022[en].
- 19 ліпеня — Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць асацыяцыі «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў».
- 20 ліпеня — Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі апублікавала справаздачу аб інцыдэнце з рэйсам Ryanair 4978, які адбыўся 23 мая 2021 года ў Беларусі.
- 23 ліпеня — Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла ўспышку воспы малпаў надзвычайнай падзеяй міжнароднага значэння.
- 24 ліпеня — у Юджыне (ЗША) завяршыўся Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы[en], шведскі лёгкаатлет Арман Дзюпланціс усталяваў рэкорд свету ў скачках з шастом, узяўшы вышыню 6 м 21 см.
- 31 ліпеня — у выніку ўдару амерыканскага беспілотніка ў Кабуле забіты лідар тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда» Айман аз-Завахіры.
Жнівень
- 1 жніўня — пачаліся ўзброеныя сутыкненні ў Нагорным Карабаху.
- 2 жніўня — на фоне кітайска-тайваньскага крызісу дэлегацыя на чале са спікерам Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі прыбыла ў Тайбэй.
- 7 жніўня — у сувязі з абвяшчэннем перамір’я Ізраіль прыпыніў ваенную аперацыю ў Палесціне.
- 12 жніўня:
- У Цэтынэ (Чарнагорыя) адбылося масавае забойства, якое стала найбуйнейшым у гісторыі краіны.
- На пісьменніка Салмана Рушдзі здзейснены напад, ён атрымаў раненні.
- 14 жніўня:
- 16 жніўня — узгаранне на ваенным складзе ў Джанкойскім раёне ў Крыме, нанесены ўрон грамадзянскім аб’ектам.
- 25 жніўня — урад Пакістана абвясціў надзвычайнае становішча з-за катастрафічнай паводкі.
- 26 жніўня — Азербайджан вярнуў пад свой кантроль горад Лачын на мяжы з Арменіяй.
- 27 жніўня — на фоне новага двоеўладдзя і барацьбы за пасаду прэм’ер-міністра ў Трыпалі (Лівія) адбыліся ўзброеныя сутыкненні.
Верасень
- 3 верасня — у Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы адкрыты помнік І. Шамякіну.
- 4 верасня — разня ў Саскачэване.
- 5 верасня:
- Судом Мінскага раёна па справе аб змове з мэтай захопу ўлады Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў прысуджаны да вялікіх тэрмінаў пазбаўлення волі.
- Смяротнік ІД здзейсніў тэрарыстычны акт ля расійскага пасольства ў Кабуле.
- 6 верасня:
- Ліз Трас заступіла на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.
- Пачалося контрнаступленне Узброеных сіл Украіны ў Харкаўскай вобласці.
- 11 верасня — землетрасенне ў Папуа — Новай Гвінеі.
- 12 верасня — іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас стаў самым маладым лідарам сусветнага рэйтынга ў гісторыі.
- 13 верасня — на мяжы Арменіі і Азербайджана пачаліся ўзброеныя сутыкненні.
- 14 верасня — на мяжы Кыргызстана і Таджыкістана пачаліся ўзброеныя сутыкненні.
- 18 верасня — пасля гібелі Махсы Аміні акцыі пратэсту ахапілі Іран.
- 25 верасня — кенійскі лёгкаатлет Эліуд Кіпчогэ ўсталяваў рэкорд свету ў марафоне.
- 26 верасня:
- 25 верасня — ураган Іэн абрынуўся на Фларыду.
- 30 верасня:
- Здзейснены ваенны пераварот у Буркіна-Фасо.
- У Маскве адбылася цырымонія падпісання дагавораў аб далучэнні да Расіі ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей.
Кастрычнік
- 7 кастрычніка — лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сталі Алесь Бяляцкі (Беларусь), таварыства «Мемарыял» (Расія) і Цэнтр грамадзянскіх свабод (Украіна).
- 8 кастрычніка — здарылася частковае абвальванне Крымскага моста.
- 17 кастрычніка:
- Французскі нападнік мадрыдскага «Рэала» Карым Бензема атрымаў «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст у Еўропе.
- У Гродзенскай турме абвешчаны прысуд фігурантам «справы Мікалая Аўтуховіча».
- Сі Цзіньпін пераабраны на пасаду Старшыні КНР.
- Катастрофа Су-34 у Ейску.
- 18 кастрычніка — Ульф Крыстэрсан заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Швецыі.
- 19 кастрычніка — Еўрапейскі парламент прысудзіў прэмію Сахарава ўкраінскаму народу і Уладзіміру Зяленскаму.
- 20 кастрычніка — Ліз Трас абвесціла аб адстаўцы з пасады Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.
- 22 кастрычніка — Джорджа Мелоні ўзначаліла ўрад Італіі, упершыню прэм’ер-міністрам краіны стала жанчына.
- 25 кастрычніка — Рышы Сунак заняў пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.
- 26 кастрычніка — масавае забойства ў Шыразе.
- 29 кастрычніка:
- 30 кастрычніка — на прэзідэнцкіх выбарах у Бразіліі перамогу атрымаў Луіс Інасіу Лула да Сілва.
Лістапад
- 2 лістапада — Федэральны ўрад Эфіопіі і тыграйскія паўстанцы заключылі ў Прэторыі (ПАР) пагадненне аб завяршэнні Тыграйскага канфлікту.
- 5 лістапада — Пажар у кафэ «Палігон» у горадзе Кастрама.
- 6 лістапада — катастрофа ATR 42 на возеры Вікторыя ў Танзаніі.
- 12 лістапада:
- Завяршыўся чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе, залатыя ўзнагароды выйграў салігорскі «Шахцёр».
- Катастрофа на авіяшоу ў Даласе.
- 13 лістапада — тэракт у Стамбуле.
- 15 лістапада:
- Паводле дадзеных ААН колькасць насельніцтва Зямлі дасягнула васьмі мільярдаў чалавек.
- Ракетны ўдар па тэрыторыі Польшчы.
- 16 лістапада — Міжнародны паралімпійскі камітэт прыпыніў членства Паралімпійскага камітэта Беларусі.
- 18 лістапада — пераможцам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца стала кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая».
- 20 лістапада — у Казахстане адбыліся датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, дзеючы кіраўнік дзяржавы Касым-Жамарт Такаеў атрымаў перамогу.
- 21 лістапада — землетрасенне на захадзе вострава Ява.
Чаканыя падзеі
- прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Лівіі.
Нарадзіліся
Асноўны артыкул: Спіс народжаных у 2022 годзе Памерлi ——-
Асноўны артыкул: Спіс памерлых у 2022 годзе
- 3 студзеня: Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец, пісьменнік і публіцыст, доктар філалагічных навук.
- 8 лютага: Люк Мантанье, французскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі.
- 16 лютага: Крысціна Кальдэрон, апошні прадстаўнік індзейскага народа яганаў.
- 23 сакавіка: Мадлен Олбрайт, першая жанчына на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША.
- 21 красавіка: Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст, дзяржаўны дзеяч.
- 3 мая: Станіслаў Шушкевіч, беларускі фізік, дзяржаўны дзеяч, першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь.
- 10 мая: Леанід Краўчук, украінскі дзяржаўны дзеяч, першы Прэзідэнт Украіны.
- 27 мая: Міхаэль Села, ізраільскі вучоны ў галіне хімічнай імуналогіі
- 8 ліпеня: Сіндза Абэ, японскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Японіі.
- 31 ліпеня: Біл Расел, амерыканскі баскетбаліст.
- 30 жніўня: Міхаіл Гарбачоў, першы і адзіны ў гісторыі Прэзідэнт СССР.
- 8 верасня: Лізавета II, каралева Вялікабрытаніі.
- 13 верасня: Жан-Люк Гадар, франка-швейцарскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст.
- 26 кастрычніка: П’ер Сулаж, французскі мастак
- 14 лістапада — Ян Чыквін, беларускі паэт, перакладчык, гісторык рускай і беларускай літаратур
Зноскі
- ↑ Международные годы(руск.) . www.un.org (6 студзеня 2015). Праверана 13 студзеня 2020.
Катэгорыя·2020-я Катэгорыя·2022 Катэгорыя·Гады