25 лютага
25 лютага — пяцьдзясят шосты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
- 138: Адрыян усынавіў Антаніна Пія і зрабіў яго сваім пераемнікам пасля смерці Элія Вера.
- 493: Пасля двухгадовай асады Равены Адаакр згаджаецца на мірныя перамовы з Тэадорыхам Вялікім — гораду пагражае голад.
- 1147: Першая згадка лацінскай назвы Аўстрыі (Austria) у дакуменце Конрада III.
- 1576: Ліст С. Баторыя чачэрскаму старасце К. Зяновічу — аб тым, што шляхта Рэчыцкага павета павінна служыць у Чачэрску і не прыцягвацца да іншых павіннасцей.
- 1836: Сэмуэль Кольт атрымаў патэнт на шасцізарадны рэвальвер.
- 1918: Створана Менскае беларускае прадстаўніцтва.
- 1921: Савецкія войскі занялі Тбілісі.
- 1932: Адольф Гітлер атрымаў нямецкае грамадзянства.
- 1956: На закрытым пасяджэнні XX з’езда КПСС М. Хрушчоў выступіў з дакладам аб кульце асобы І. Сталіна.
Нарадзіліся
- 1682: Джавані Батыста Марганьі, італьянскі анатам
- 1707: Карла Гальдоні, італьянскі драматург (пам. 6.2.1793)
- 1778: Хасэ дэ Сан Марцін, кіраўнік вайны за незалежнасць іспанскіх калоній ў Паўднёвай Амерыцы
- 1841: П’ер Агюст Рэнуар, французскі мастак-імпрэсіяніст (пам. 3.12.1919)
- 1871: Леся Украінка, украінская пісьменніца (пам. 1.12.1913)
- 1873: Энрыка Каруза, італьянскі оперны спявак (пам. 2.8.1921)
- 1879: Гасан Канапацкі, беларускі ваенны дзеяч (пам. 11.5.1953)
- 1909: Сяргей Дарожны, беларускі паэт, грамадскі і культурны дзеяч (пам. 19.7.1943)
- 1917: Цута Кімура, японскі мастак
- 1943: Джордж Харысан, англійскі музыка, удзельнік гурта «The Beatles» (пам. 29.11.2001)
- 1947: Яўген Шатохін, беларускі мастак, грамадскі дзеяч
- 1950: Нестар Кіршнер, 54-ы прэзідэнт Аргенціны
- 1953: Васіль Касцючэнка, сучасны беларускі мастак-жывапісец
- 1957: Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт (пам. крас. 2004)
Памерлі
- 1713: Фрыдрых I, кароль прускі (нар. 11.7.1657)
- 1959: Клаўдзій Дуж-Душэўскі, беларускі архітэктар і палітычны дзеяч (нар. 1891)
- 1970: Іван Ермачэнка, беларускі палітычны дзеяч (нар. 1.5.1894)
Святкуюць
Зноскі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·25 лютага