1917
Падзеі
- 17 студзеня: ЗША купілі ў Даніі за 25 млн.долараў Віргінскія астравы
- 23 лютага: Выступленні рабочых і салдат у Петраградзе перараслі ва ўзброенае паўстанне, пачалася Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі.
- 2 сакавіка: Рускі цар Мікалай ІІ адрокся ад прастола на карысць брата Міхаіла, які на другі дзень таксама адмовіўся ад прастола.
- 23 красавіка: Спектаклямі «Паўлінка» Я. Купалы і «У зімовы вечар» паводле Э. Ажэшкі ў Мінску адкрылася Першае беларускае таварыства драмы і камедыі.
- 11 ліпеня: Расійскія войскі генерала Карнілава занялі Каліш у Галіцыі.
- 7 лістапада (25 кастрычніка): Узброенае бальшавіцкае паўстанне ў Петраградзе, пачалася Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расіі.
Нарадзіліся
- 25 студзеня: Ілля Прыгожын, бельгійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1977)
- 19 лютага: Карсан Мак-Калерс, амерыканская пісьменніца (пам.29.9.1967)
- 5 мая: Юрый Багушэвіч, беларускі пісьменнік, перакладчык (пам. 18.5.1983)
- 5 верасня: Язэп Сажыч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, у 1982—1997 старшыня Рады БНР (пам. 19.11.2007)
- 27 ліпеня: Бурвіль, французскі комік.
- 11 жніўня: Інге Шоль, нямецкая актывістка велікодных маршаў міру, пісьменніца, сузаснавальніца Ульмскай школы дызайну.
- 23 жніўня: Пімен Панчанка, беларускі паэт, перакладчык, крытык. Народны паэт Беларусі (пам. 2.4.1995)
- 23 верасня: Кнут Хаўгланд, нарвежскі падарожнік, радыёінжынер, дырэктар Музея Кон-Цікі, адзін з членаў экспедыцыі Тура Хеердала (пам. 25.12.2009)
- 22 кастрычніка: Джаан Фантэйн, амерыканская актрыса
- 17 лістапада: Сумбат Хачатуравіч Арзуманян, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- 25 лістапада: Марсель Альбер, французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў гады Вялікай айчыннай вайны
Памерлі
- 31 сакавіка: Эміль Адольф фон Берынг, нямецкі ўрач
- 14 красавіка:Людвіг Лазар Заменгоф, стваральнік мовы эсперанта (нарадзіўся ў 1859
- 1 ліпеня: Герберт Бірбом Тры, англійскі акцёр і рэжысёр
- 27 ліпеня: Эміль Тэадор Кохер, швейцарскі хірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1909)
- 13 жніўня: Эдуард Бухнер, нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 20 жніўня: Адольф Баер, нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 27 верасня: Эдгар Дэга, французскі мастак
- 25 кастрычніка: Джавані Сабелі, італьянскі лётчык-ас
- 11 лістапада: Ліліуакалані, апошняя каралева Гавайскіх астравоў
- 24 снежня: Карл Рабль, аўстрыйскі эмбрыёлаг, цытолаг і анатам (нар. 2.5.1853)
Катэгорыя·1910-я Катэгорыя·1917 Катэгорыя·Гады