1982
Падзеі
- 19 лістапада: Каманда «Дынама» (Мінск) стала чэмпіёнам СССР па футболе.
- 29 лістапада: Адбылася прэм’ера фільма «Людзі на балоце».
- Утвораны пяты і шосты каледжы міжнароднай супольнасці — Заходнеамерыканскі і Адрыятычны.
Нарадзіліся
- 25 студзеня: Noemi, італьянская спявачка
- 4 сакавіка: Андрэй Рыбакоў, беларускі цяжкаатлет
- 22 красавіка: Какá, бразільскі футбаліст, лепшы футбаліст свету 2007 па версіі ФІФА
- 24 красавіка: Келі Кларксан, амерыкана-канадская спявачка
- 13 кастрычніка: Ян Торп, аўстралійскі плывец
Памерлі
- 13 чэрвеня: Халід, 4-ы кароль Саудаўскай Аравіі (нар. 13.2.1913)
- 29 ліпеня: Уладзімір Казьміч Зварыкін, інжынер, адзін з вынаходнікаў сучаснага тэлебачання (нар. 29.7.1888)
- 29 чэрвеня: П’ер Бальмен, французскі мадэльер (нар. 18.5.1914)
- 12 жніўня: Генры Фонда, амерыканскі акцёр тэатра і кіно (16.5.1905)
- 15 жніўня: Хуга Тэарэль, шведскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1955) (нар. 6.7.1903)
- 23 жніўня: Станфард Мур, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1972 года (нар. 4.9.1913)
- 29 жніўня: Інгрыд Бергман, шведская і амерыканская актрыса (нар. 29.8.1915)
- 9 кастрычніка: Ганна Фрэйд, дзіцячы псіхолаг (нар. 3.12.1895)
- 10 лістапада: Леанід Брэжнеў, кіраўнік СССР (нар. 1.1.1907)
- 24 снежня: Луі Арагон, французскі паэт і празаік (нар. 3.10.1897)
Катэгорыя·1980-я Катэгорыя·1982 Катэгорыя·Гады