15 жніўня
15 жніўня — дзвесце дваццаць сёмы (дзвесце дваццаць восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 718: Арабы знялі аблогу Канстанцінопаля.
- 778: На ар’ергард франкскай арміі Карла Вялікага напалі баскскія сяляне і знішчылі частку арміі. Сярод загінулых быў брэтонскі маркграф Хруодланд (Роланд), якому пазней была прысвечана песня пра Роланда.
- 927: Армія сарацынаў на чале з славянінам Сабірам аль Фата дашчэнту знішчыла грэка-рымскі горад Таранта.
- 1007: Заснаванне горада Ушмаль, цэнтра цывілізацыі мая.
- 1248: Пачынаецца будаўніцтва Кёльнскага сабору.
- 1483: Адбылося святочнае адкрыццё Сіксцінскай капэлы.
- 1537: Заснаваны горад Асунсьён, сучасная сталіца Парагвая.
- 1570: Сен-Жэрменскі мір завяршыў рэлігійную вайну ў Францыі паміж гугенотамі і каталікамі.
- 1649: Олівер Кромвель высадзіўся з арміяй у Ірландыі для падаўлення паўстання каталіцкіх раялістаў.
- 1799: Руска-аўстрыйская армія пад камандаваннем А. Суворава разбіла французскія войскі ў бітве пад Нові.
- 1836: Балівійская армія на чале з генералам А. дэ Санта Крусам увайшла ў перуанскую сталіцу Ліму.
- 1893: Адкрыццё Траццякоўскай галерэі.
- 1945: Карэя атрымала незалежнасць ад Японіі.
- 1947: Індыя атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі.
- 1948: У паўднёвай частцы паўвострава Карэя заснавана Рэспубліка Карэя.
- 1960: Рэспубліка Конга атрымала поўную незалежнасць ад Францыі.
- 1968: Землетрасенне на Сулавесі, загінула 68 200 чалавек.
- 1969: Пачаўся Фестываль музыкі і мастацтва Вудсток.
- 1971: Бахрэйн атрымаў незалежнасць.
- 1975: У выніку дзяржаўнага перавароту ў Бангладэш забіты прэзідэнт краіны Муджыбур Рахман.
- 2021: Сілы Талібана ўвайшлі ў Кабул, сталіцу Афганістана.
Нарадзіліся
- 1195: Антоній Падуанскі, партугальскі францысканец, тэолаг, каталіцкі святы
- 1769: Напалеон Банапарт, французскі імператар
- 1771: Вальтэр Скот, англійскі пісьменнік (пам. 21.9.1832)
- 1858: Міхаіл Пліс, праваслаўны святар, прыхільнік беларусізацыі царквы (пам. 29.4.1924)
- 1903: Пётр Ракіцкі, біёлаг-генетык, акадэмік Акадэміі навук Беларусі (пам. у 1977)
- 1927: Аляксандр Крывіцкі, беларускі мовазнаўца
- 1949: Роберт Кіршнер, амерыканскі астраном
- 1960: Ігар Варашкевіч, беларускі музыка, лідар гурта «Крама»
- 1963: Валеры Леванеўскі, беларускі прадпрымальнік, палітык, грамадскі дзеяч
- 1972: Бен Афлек, амерыканскі акцёр
Памерлі
- 423: Ганорый, першы заходнерымскі імператар
- 723: О-но Ясумара, японскі культурны дзеяч
- 778: Раланд, герой “Песні пра Раланда”
- 1038: Іштван I Святы, першы кароль Венгрыі
- 1057: Макбет, кароль Шатландыі
- 1118: Аляксей I Камнін, візантыйскі імператар
- 1382: Кейстут, вялікі князь літоўскі
- 1911: Альберт Ладэнбург, нямецкі хімік-арганік
- 1954: Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф (нар. 1.10.1888)
- 1972: Лявон Баразна, беларускі мастак, дэкаратыўна-ужытковага мастацтва і даследчык культуры (нар. 4.2.1929)
- 1985: Часлаў Будзька, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік (нар. 29.6.1913)
- 1988: Мікола Дварэцкі, беларускі хадэцкі дзеяч, паэт (пам. 6.9.1903)
- 1990: Віктар Цой, расійскі рок-музыкант, лідар рок-гурта «Кіно»
- 2012: Гары Гарысан, амерыканскі пісьменнік-фантаст
- 2013: Славамір Мрожак, польскі пісьменнік (нар. 29.6.1930)
Святкуюць
- Індыя: Дзень незалежнасці
- Коста-Рыка: Дзень маці
- Ліхтэнштэйн: Дзень Ліхтэнштэйна
- Паўднёвая Карэя, Паўночная Карэя: Дзень вызвалення
- Расія: Дзень археолага
- Рэспубліка Конга: Дзень незалежнасці
Катэгорыя·15 жніўня