1947
Падзеі
- 11 мая Сіам перайменаваны ў Тайланд.
- 15 жніўня: Індыя атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі.
- У Японіі пачала дзейнічаць новая Канстытуцыя.
- 20 кастрычніка: Адкрыўся Гродзенскі абласны драматычны тэатр
Нарадзіліся
- 1 студзеня: Віталь Міхайлавіч Баркоўскі, беларускі рэжысёр
- 26 студзеня: Святлана Арцёмаўна Акружная, беларуская актрыса
- 25 лютага: Яўген Шатохін, беларускі мастак, грамадскі дзеяч
- 25 сакавіка: Элтан Джон, брытанскі музыка
- 18 красавіка: Ежы Штур, акцёр тэатра і кіно
- 25 красавіка: Ёхан Кройф, нідэрландскі футбаліст і трэнер
- 8 чэрвеня: Эрык Вішаўс, амерыканскі генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1995)
- 25 ліпеня: Аляксандр Мілінкевіч, беларускі палітык
- 6 жніўня: Махамад Наджыбула, палітычны і дзяржаўны дзеяч Афганістана
- 27 верасня: Уладзімір Міхнюк, беларускі гісторык
- 5 снежня: Алесь Разанаў, беларускі паэт і перакладчык
Памерлі
- 14 студзеня: Вацлаў Міхневіч, беларускі і літоўскі архітэктар.
- 17 студзеня: Эжэн Ланці, эсперантыст, сацыяліст і пісьменнік, заснавальнік SAT і стваральнік тэорыі безнацыяналізма
- 25 студзеня: Аль Капонэ, амерыканскі гангстэр (нар. 17.1.1899)
- 20 красавіка: Крысціян X, кароль Даніі
- 20 мая: Філіп Эдуард Антон фон Ленард, нямецкі фзік
- 19 жніўня: Самуіл Агурскі, беларускі і яўрэйскі гісторык
- 4 кастрычніка: Макс Планк, нямецкі фізік
Катэгорыя·1940-я Катэгорыя·1947 Катэгорыя·Гады