8 чэрвеня
8 чэрвеня — сто пяцьдзясят дзевяты (сто шасцідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 536: Сільверый стаў Папам Рымскім.
- 793: Першы дакументаваны напад вікінгаў на англійскія землі. Пачатак эпохі вікінгаў.
- 1772: Утворана Магілёўская губерня
- 1783: Пачалося вывяржэнне вулкану Лакі на Ісландыі.
- 1924: З’езд былых членаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Мінску канстатаваў самароспуск партыі.
- 1949: Упершыню выйшаў асобным выданнем раман «1984» Джорджа Оруэла.
- 1958: У Беластоку заснавана беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа».
- 1958: У Швецыі пачаўся VI чэмпіянат света па футболу, на якім упершыню была прадстаўлена зборная каманда СССР.
- 1967: У Мікалаеўшчыне адкрыты філіял музея Якуба Коласа.
- 1978: Аляксандр Салжаніцын выступіў перад Асамблеяй выпускнікоў Гарвардскага ўніверсітэта з прамовай «Расколаты свет».
- 1978: Выпушчаны першы 16-бітны мікрапрацэсар Intel 8086.
- 2004: Прынята Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 1546, якой ухвалена стварэнне Часовага ўрада Ірака.
Нарадзіліся
- 1625: Джавані Даменіка Касіні, італьянскі і французскі астраном
- 1671: Тамаза Альбіноні, італьянскі кампазітар, скрыпач-віртуоз (пам. 17.12.1750)
- 1810: Роберт Шуман, нямецкі кампазітар, дырыжор, музычны крытык, педагог (пам. 29.7.1856)
- 1837: Іван Крамской, рускі жывапісец (пам. 24.3(5.4).1887)
- 1867: Фрэнк Лойд Райт, амерыканскі архітэктар (пам. 9.4.1959)
- 1881: Віктар Зелязей, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (пам. ~1951)
- 1922: Уладзімір Белы, вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Акадэмік Акадэміі навук БССР (пам. 17.8.1994)
- 1930: Роберт Аўман, ізраільскі матэматык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2005)
- 1955: Цім Бернерс-Лі, брытанскі інжынер, камп’ютарны спецыяліст
- 1977: Канье Уэст, амерыканскі музычны прадзюсар і рэпер
- 1986: Сяргей Крывец, беларускі футбаліст
Памерлі
- 632: Мухамад, прарок, заснавальнік Ісламу (нар. 571?)
- 1042: Хардэкнуд, кароль Даніі
- 1376: Эдуард Чорны Прынц, сын Эдуарда III, караля Англіі
- 1809: Томас Пейн, амерыканскі публіцыст, «хросны бацька» ЗША
- 1865: Джозеф Пакстан, англійскі інжынер, батанік
- 1876: Жорж Санд, французская пісьменніца
- 1956: Мары Ларансен, французская мастачка
- 1973: Вальтэр Дэксель, нямецкі мастак
- 1991: Уладзімір Шахавец, беларускі перакладчык і пісьменнік (нар. 26.11.1918)
- 2018: Міхась Мушынскі, беларускі крытык, літаратуразнавец
- 2022: Серж Мінскевіч, беларускі паэт і перакладчык
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·18 чэрвеня Катэгорыя·28 чэрвеня Катэгорыя·8 чэрвеня