1837
Падзеі
- 26 студзеня: Мічыган стаў 26-м штатам ЗША.
- 6 мая: на ўсходзе Гватэмалы ў паселішчы Матакескуінта сяржант Рафаэль Карэра падняў паўстанне, якое прывяло да распаду Федэральнай рэспублікі Цэнтральнай Амерыкі.
- 30 мая: Францыя і Абд-аль-Кадыр заключаюць Тафнскі дагавор, па якім Францыя прызнае дзяржаву Абд-аль-Кадыра ў межах амаль усяго Алжыра.
Нарадзіліся
- 18 ліпеня: Васіл Леўскі, нацыянальны герой Балгарыі
- 11 жніўня: Мары Франсуа Садзі Карно, французскі інжынер і палітык
Памерлі
- 11 студзеня: Франсуа Жэрар, французскі мастак
- 19 лютага: Георг Бюхнер, нямецкі паэт і драматург
- 31 сакавіка: Джон Констэбл, англійскі мастак
- 20 чэрвеня: Вільгельм IV, кароль брытанскі
- 6 кастрычніка: Жан-Франсуа Лесюёр, французскі кампазітар і музыказнавец
- 10 кастрычніка: Шарль Фур’е, французскі філосаф
- 17 кастрычніка: Іаган Непамук Гумель, аўстрыйскі кампазітар
Катэгорыя·1830-я Катэгорыя·1837 Катэгорыя·Гады