31 сакавіка
31 сакавіка — дзевяносты (дзевяноста першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 995: Першая дакументальная згадка пра горад Гера.
- 1770: Джэймс Кук, высветліўшы, што Новая Зеландыя з’яўляецца астраўной краінай, пакідае яе і бярэ курс на Аўстралію.
- 1774: Парламентам Вялікабрытаніі прыняты Бостанскі партовы акт.
- 1889: Афіцыйнае адкрыццё Эйфелевай вежы ў Парыжы.
- 1940: Дванаццатай савецкай рэспублікай стала Карэла-Фінская ССР.
- 1966: У СССР ажыццёўлены паспяховы запуск першага ў свеце штучнага спадарожніка Месяца.
- 2005: Адкрыта карлікавая планета Макемаке.
Нарадзіліся
- 1499: Пій IV, Папа Рымскі (пам. 9.12.1565)
- 1519: Генрых II Валуа, кароль Францыі
- 1596: Рэнэ Дэкарт, французскі філосаф і матэматык (пам. 1650)
- 1635: Патрык Гордан, генерал і контр-адмірал, шатландзец па паходжанні на рускай службе, настаўнік Пятра I
- 1675: Бенедыкт XIV, Папа Рымскі
- 1685: Іаган Себасцьян Бах, нямецкі кампазітар (пам. 1750)
- 1730: Эцьен Безу, французскі матэматык
- 1732: Франц Іозеф Гайдн, аўстрыйскі кампазітар (пам. 1809)
- 1839: Мікалай Пржавальскі, рускі географ і падарожнік
- 1872: Сяргей Дзягілеў, рускі мастацкі і тэатральны дзеяч
- 1890: Уільям Лорэнс Брэг, аўстралійскі фізік
- 1910: Юзаф Буйноўскі, польскі паэт, гісторык літаратуры (пам. 2001)
- 1926: Джон Фаўлз, англійскі раманіст і эсэіст
- 1964: Ян Збажына, беларускі паэт і празаік (пам. 10.2.2011)
- 1971: Юэн Макгрэгар, шатландскі акцёр
- 1972: Алехандра Аменабар, іспанскі кінарэжысёр
- 1983: Мейнір Гўілім, валійская спявачка
Памерлі
- 1204: Аліенора Аквітанская, каралева Францыі
- 1547: Францыск I, кароль Францыі
- 1727: Ісак Ньютан, вялікі англійскі навуковец (нар. 1643)
- 1785: Антоній Тызенгаўз, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат
- 1837: Джон Констэбл, англійскі мастак
- 1917: Эміль Адольф фон Берынг, нямецкі ўрач
- 1945: Ханс Фішэр, нямецкі ўрач, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1930)
- 1949: Якуб Аброўскі, чэхаславацкі мастак, скульптар і графік
- 1969: Мікалай Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазітар, этнограф, паэт (нар. 4.4.1893)
- 1970: Сямён Цімашэнка, савецкі ваенаначальнік
- 2020: Віктар Мікалаевіч Дашкевіч, беларускі акцёр
- 2022: Патрык Дэмаршэлье, французскі фатограф
Святкуюць
- Мальта, Дзень свабоды (у гэты дзень у 1979 годзе скончылася брытанская прысутнасць на востраве, якая працягвалася 79 год).
Катэгорыя·31 сакавіка