1940
Падзеі
- 15 студзеня: Указам Прэзідыума ВС БССР у Беластоцкай, Баранавіцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях БССР замест паветаў утвораны 101 раён.
- 10 лютага: Першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі; 50 тысяч чалавек, членаў з сем’яў асаднікаў і работнікаў лясной аховы, выпраўлена ў Сібір і Казахстан
- 13 красавіка: Другі этап дэпартацыі з Заходняй Беларусі асоб, абвінавачаных у адданасці польскаму ўраду і падрыхтоўцы ваенных дзеянняў супраць СССР; пад дэпартацыю трапіла 24 тысячы чалавек
- 10 мая: Нямецкі горад Фрайбург падвергнуўся памылковай паветранай бамбардзіроўцы з боку авіяцыі Люфтвафэ.
- 29 чэрвеня: Дэпартацыя з Беларусі асоб, што ўцяклі з нямецкай акупацыйнай зоны; ў Сібір і Казахстан выпраўлена 23 тысячы чалавек
Нарадзіліся
- 28 студзеня: Леанід Дайнека, гістарычны раманіст (памёр 21 жніўня 2019)
- 1 красавіка: Уладзімір Басалыга, беларускі графік
- 13 красавіка: Макс Мослі, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі аўтаспорту
- 13 красавіка: Жан-Мары Гюстаў ле Клезіё, французскі празаік
- 16 красавіка: Маргрэтэ II, каралева Даніі
- 18 мая: Ян Чыквін, беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык, доктар філалагічных навук з Беласточчыны
- 24 мая: Іосіф Аляксандравіч Бродскі, расійскі і амерыканскі паэт, эсэіст, драматург, перакладчык. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 28.1.1996)
- 5 жніўня: Элізабет Дэпардзьё, французская актрыса
- 9 кастрычніка: Джон Уінстан Она Ленан, брытанскі рок-музыкант, заснавальнік і ўдзельнік гурта The Beatles
- 15 кастрычніка: Пітэр Чарлз Догерці, аўстралійскі і амерыканскі вучоны ў галіне імуналогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1996)
Памерлі
- 17 чэрвеня: Артур Гардэн, англійскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1929)
- 18 жніўня: Уолтэр Персі Крайслер, амерыканскі прадпрымальнік
- 30 жніўня: Джозеф Джон Томсан, англійскі фізік
- 6 лістапада: Лявон Дубейкаўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, паэт, архітэктар
Катэгорыя·1940 Катэгорыя·1940-я Катэгорыя·XX стагоддзе Катэгорыя·Гады Катэгорыя·Дзесяцігоддзі