15 кастрычніка
15 кастрычніка — дзвесце восемдзесят восьмы (дзвесце восемдзесят дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 533: Візантыйскі палкаводзец Велізарый ўступае ў Карфаген, які ён адбіў у вандалаў.
- 1552: Войскі Івана Грознага заваявалі Казанскае ханства.
- 1570: Заснаваны горад Пхен’ян.
- 1581: У Парыжы каралева-маці Францыі Кацярына Медычы прадставіла сваім гасцям першы ў гісторыі публічны балет — «Камічны балет каралевы».
- 1582: Папа Рымскі Рыгор XIII ўводзіць грыгарыянскі каляндар.
- 1806: У састаў Расійскай імперыі ўключана Бакінскае ханства.
- 1815: Пачынаецца ссылка Напалеона Банапарта на востраў Святой Алены.
- 1863: Пад час выпрабаванняў, у час Грамадзянскай вайны ў ЗША патанула першая падводная лодка Hunley, пры гэтым загінуў яё стваральнік Гарацый Лаўсан Ханлі і яшчэ сем чалавек.
- 1880: Праз 632 гады скончана будаўніцтва Кёльнскага сабора.
- 1914: Прэзідэнтам ЗША В. Вільсанам падпісаны Закон Клейтана, які ўрэгуляваў дзейнасць трэстаў.
- 1928: Нямецкі дырыжабль «Граф Цапялін» здзейсніў першы камярцыйны рэйс праз Атлантычны акіян.
- 1925: Пушчаны Віцебскі аўтобус.
- 1940: На экраны кінатэатраў выйшаў фільм Чарлі Чапліна «Вялікі дыктатар».
- 1945: Падчас Другой сусветнай вайны расстраляны былы прам’ер-міністр вішыцкага ўрада Францыі П’ер Лаваль, якога абвінавачалі ў дзяржаўнай здрадзе.
- 1945: Пачала першы год працы Беларуская гімназія ў ДП-лагеры ў Ватэнштаце (Германія). Дырэктарам школы быў Вацлаў Пануцэвіч.
- 1946: Герман Герынг, адзін з кіроўнікоў нацысцкай Германіі, выпівае атруту за некалькі гадзін да пакарання смерцью.
- 1950: У Саўт-Рыверы (ЗША) Мікалаем Лапіцкім і Святаславам Коўшам было заснавана Аб’яднанне Праваслаўных Беларусаў.
- 1961: У Лондане заснавана праваабарончая арганізацыя «Эмністы Інтэрнэшнл».
- 1962: Пачынаецца кубінскі ракетны крызіс.
- 1964: Уведзены ў дзеянне нафтаправод «Дружба».
- 1968: Адбыўся першы выступ «Led Zeppelin».
- 1985: На пленуме ЦК КПСС М.С. Гарбачоў аб’явіў аб планах эканамічнай перабудовы.
- 1990: Савецкі лідар Міхаіл Гарбачоў узнагароджаны нобелеўскай прэміей за ўклад у змяншэнне міжнароднай напружанасці і ажыццяўлення палітыкі галоснасці.
- 1991: Абвешчаны суверэнітэт Босніі і Герцагавіны
- 1995: Садам Хусейн адтрымоўвае 99.96 % галасоў на прэзіденскіх выбарах у Іраку.
- 1997: Пачаўся праект даследванняў Сатурна і Тытана — Касіні-Гюйгенс.
- 2000: У Парыжы на Манмартры адкрылі «Сцяну Кахання», на якой на 311 мовах напісана «Я цябе кахаю».
- 2003: У КНР запушчаны першы касмічны карабель з касманаўтам (тэйкунаўтам) на борце — «Шэньчжоў-5».
- 2003: Ільхам Аліеў стаў прэзідэнтам Азербайджану пасля смерці свайго бацькі Гейдара Аліева
Нарадзіліся
- 70 да н.э.: Публій Вергілій, старажытнарымскі паэт.
- 1608: Эванджэліста Тарычэлі, італьянскі матэматык і фізік.
- 1795: Фрыдрых Вільгельм IV, прускі кароль (пам. 1861).
- 1814: Міхаіл Лермантаў, рускі паэт (пам. 1841).
- 1844: Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі філосаф (пам. 1900).
- 1847: Ральф Альберт Блейклак, мастак
- 1885: Ёганес Свейнсан К’ярваль, ісландскі мастак (пам. 13.4.1972)
- 1909: Сяргей Ракіта (сапр. Законнікаў Сяргей Васілевіч), беларускі паэт.
- 1914: Лявон Случанін, беларускі паэт.
- 1921: Сеймур Бензер, амерыканскі фізік, малекулярны біёлаг
- 1926: Мішэль Фуко, французскі філосаф, тэарэтык культуры і гісторык (пам. 25.6.1984)
- 1931: Генрых Шумскі, беларускі скульптар
- 1944: Таісія Доўнар, беларускі юрыст
- 1949: Аляксей Якімовіч, беларускі пісьменнік
- 1978: Вольга Фадзеева, беларуская і расійская актрыса
Памерлі
- 1389: Урбан VI, Папа Рымскі
- 1648: Сімонэ Кантарыні, італьянскі мастак
- 1817: Тадэвуш Касцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ў ЗША (нар. 4.2.1746?)
- 1817: Іаган Людвіг Буркхарт, швейцарскі ўсходазнавец
- 1833: Міхал Клеафас Агінскі, кампазітар, дыпламат, дзяржаўны дзеяч ВКЛ (нар. 25.9.1765)
- 1917: Мата Хары, знакамітая шпіёнка Першай сусветнай вайны
- 1934: Раймон Пуанкарэ, французскі дзяржаўны дзеяч
- 1959: Сцяпан Бандэра, украінскі палітычны дзеяч (нар. 1.1.1909)
- 1989: Вера Пола, беларуская актрыса (нар. 7.2.1901)
- 2022: Алесь Жук, беларускі пісьменнік і перакладчык
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·15 кастрычніка