1946
Падзеі
- 20 студзеня: прэзідэнт ЗША Гары С. Трумэн заснаваў Цэнтральную разведвальную групу, якая з часам рэарганізавалася ў ЦРУ
- 21 лютага: Выйшаў першы нумар газеты «Die Zeit»
- 2 красавіка: Выйшаў першы нумар газеты «Die Welt»
- 3 мая: Пачаўся Такійскі працэс
- 29 мая: заснаваны Мінскі трактарны завод
- 22 ліпеня: Яўрэйскія тэрарысты здзейснілі тэракт у Іерусаліме, у выніку якога загінулі каля 100 чалавек.
Нарадзіліся
- 3 студзеня: Тадэвуш Кандрусевіч, каталіцкі архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
- 18 лютага: Надзея Артымовіч, беларуская паэтэса
- 21 лютага: Алан Рыкман, брытанскі акцёр
- 2 сакавіка: Георгій Шапавал, беларускі гісторык
- 30 красавіка: Карл XVI Густаў, кароль Швецыі
- 9 ліпеня: Уладзімір Някляеў, беларускі паэт, празаік, эсэіст
- 18 жніўня: Алесь Марціновіч, беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца.
- 31 жніўня: Міхаэль Сямёнавіч Лайтман, заснавальнік Міжнароднай Акадэміі кабалы
- 6 верасня: Вячаслаў Селяменеў, беларускі архівіст
- 16 снежня — Бэні Андэрсан, шведскі кампазітар, музычны прадзюсар, аранжыроўшчык і спявак. Адзін з заснавальнікаў квартэта ABBA
- 19 снежня — Жан-Крыстоф Мітэран, саветнік прэзідэнта Францыі па афрыканскіх справах, бізнесмен, журналіст, сын былога французскага прэзідэнта Франсуа Мітэрана.
Памерлі
- 5 жніўня: Вільгельм Маркс, рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі
- 25 снежня: Анры Ле Факанье, французскі мастак
Катэгорыя·1940-я Катэгорыя·1946 Катэгорыя·Гады