19 снежня
19 снежня — трыста пяцьдзясят трэці (трыста пяцьдзясят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1154: Генрых II Плантагенет са сваёй жонкай Аліенорай Аквітанскай былі каранаваны як кароль і каралева Англіі
- 1890: У Пецярбургу ў Марыінскім тэатры прайшла прэм’ера «Пікавай дамы» П. І. Чайкоўскага.
- 1939: Прыняты на ўзбраенне танк Т-34.
- 1945: Пачаў рэгулярныя тэлеперадачы маскоўскі тэлецэнтр.
- 1946: Пачалася Індакітайская вайна, 1946-1954.
- 1955: Парламент Судана прыняў дэкларацыю аб незалежнасці.
- 1965: Шарль дэ Голь пераабраны на пасаду прэзідэнта Францыі.
- 1972: Апалон-17 вяртаецца на Зямлю.
- 1997: У кінатэатрах ЗША адбылася прэм’ера фільма «Тытанік».
- 2010: Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, увечары была жорстка разагнаная масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацый.
Нарадзіліся
- 1664: Франсуа Жувенэ, французскі мастак (пам. 8.4.1749)
- 1852: Альберт Абрахам Майкельсан, амерыканскі фізік (пам. 9.5.1931)
- 1906: Леанід Брэжнеў, кіраўнік СССР у 1964—1982 гг. (пам. 10.11.1982)
- 1906: Мікалай Клаўс, беларускі дырыжор, піяніст і кампазітар
- 1934: Аляксей Мікуліч, беларускі антраполаг
- 1943: Рычард Гамільтан (матэматык)
- 1963: Тыль Швайгер, нямецкі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст і кінапрадзюсар
Памерлі
- 1370: Урбан V, Папа Рымскі
- 1745: Жан-Батыст ван Лоа, французскі жывапісец
- 1807: Фрыдрых Мельхіёр Грым, нямецкі публіцыст і дыпламат
- 1915: Алоіс Альцгеймер, нямецкі псіхіятр і неўролаг (нар. 1864)
- 1946: Поль Ланжэвен, французскі фізік
- 1953: Роберт Эндрус Мілікен, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 22.4.1868)
- 1989: Кірыл Мазураў, першы сакратар ЦК КПБ у 1956—1965 гг.
- 1996: Марчэла Мастраяні, італьянскі акцёр
- 2008: Ніна Мацяш, беларуская паэтэса і перакладчыца (нар. 20.9.1943)
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·19 снежня