1943
Падзеі
- 15 студзеня: у ЗША скончана будаўніцтва самага вялікага ў свеце адміністрацыйнага будынка – Пентагона
- 13 красавіка: нямецкае радыё паведаміла пра пахаванні ў Катыні расстраляных польскіх афіцэраў
- 15 красавіка: савецкі ўрад адхіліў сваё дачьшенне да знішчэння польскіх афіцэраў у Катыні і абвінаваціў у гэтым злачынстве немцаў
- 19 чэрвеня: Івянецкае паўстанне, пры ўдзеле партызанскага атрада з Цэнтра АК Стоўбцы разбіты нямецкі гарнізон і здабыта мястэчка Івянец.
- 21 верасня: у ходзе наступлення савецкія войскі фарсіравалі Днепр
- 22 лістапада: пасля завяршэння французскага мандата Ліван абвяшчае незалежнасць.
- 26 лістапада: ад нацысцкіх захопнікаў вызвалены Гомель
- 21 снежня: у генеральнай акрузе Беларусь створана Беларуская цэнтральная рада
Нарадзіліся
- 28 студзеня: Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысёр
- 22 лютага: Эдуард Лімонаў, рускі пісьменнік і палітычны дзеяч
- 9 сакавіка: Бобі Фішэр, амерыканскі шахматыст, 11-ы чэмпіён свету па шахматах( пам.. 17.1.2008)
- 11 жніўня: Первез Мушараф, 10-ы прэзідэнт Пакістана
- 17 жніўня: Роберт Дэ Ніра, амерыканскі акцёр і рэжысёр
- 6 верасня: Рычард Робертс, брытанскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1993)
- 7 кастрычніка: Яўген Патафеевіч Шыпіла, беларускі акцёр
- 22 кастрычніка: Катрын Дэнёў, французская актрыса
Памерлі
- 9 лютага: Дзмітрый Мікалаевіч Кардоўскі, рускі мастак
- 7 сакавіка: Фабіян Акінчыц, беларускі палітычны дзеяч, юрыст, выдавец, публіцыст (нар. 20.1.1886)
- 12 красавіка: Густаў Вігеланд, нарвежскі скульптар (нар. 11.4.1869)
- 31 ліпеня: Роджэр Янг, амерыканскі салдат (нар. 28.4.1918)
- 22 верасня: Вільгельм Кубэ, генеральны камісар Беларусі.
- 7 снежня: Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, навуковец (нар. 25.5.1880)
Катэгорыя·1940-я Катэгорыя·1943 Катэгорыя·Гады