1918
Падзеі
- 28 студзеня: Эстонія і Латвія аб’явілі сваю незалежнасць ад Расіі
- 25 сакавіка: абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі
- 11 ліпеня: пачаў працаваць Беларускі народны ўніверсітэт
- 1 снежня: узнікненне Югаславіі
- Заснаваны Каталіцкі ўніверсітэт у Любліне
Нарадзіліся
- 23 студзеня: Гертруда Элаян, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1988) (пам. 21.2.1999)
- 26 студзеня: Філіп Хасэ Фармер, амерыканскі пісьменнік-фантаст
- 26 студзеня: Нікалае Чаўшэску, прэзідэнт Румыніі (пам. 25.12.1989)
- 5 сакавіка: Джэймс Тобін, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (пам. 11.3.2002)
- 6 чэрвеня: Эдвін Крэбс, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1992) (пам. 21.12.2009)
- 3 ліпеня: Рыгор Бярозкін, беларускі літаратуразнавец
- 14 ліпеня: Інгмар Бергман, шведскі кінарэжысёр
- 18 ліпеня: Нельсан Мандэла, паўднёваафрыканскі палітык
- 21 верасня: Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец, фалькларыст, празаік
- 22 кастрычніка: Алесь Бажко, беларускі пісьменнік, перакладчык
- 25 снежня: Зінаіда Ігнатаўна Канапелька, беларуская актрыса
Памерлі
- 2 лютага: Арэстэ Саламонэ, італьянскі лётчык
- 20 красавіка: Карл Фердынанд Браўн, фізік
- 5 мая: Ніко Пірасмані, грузінскі мастак-прымітывіст
- 19 мая: Фердынанд Ходлер, швейцарскі мастак
- 20 мая: Карусь Каганец, беларускі пісьменнік, мастак, графік, скульптар і мовазнавец (нар. 1868)
- 27 чэрвеня: Жазеф Пеладан, французскі пісьменнік і акультыст
- 3 ліпеня: Мехмед V, султан Асманскай імперыі
- 18 кастрычніка: Уладзімір Стукаліч, расійска-беларускі гісторык і краязнавец
- 9 лістапада: Гіём Апалінер, французскі паэт
- 27 лістапада: Багуміл Кубішта, чэшскі мастак
Катэгорыя·1910-я Катэгорыя·1918 Катэгорыя·Гады