27 чэрвеня
27 чэрвеня — сто семдзесят восьмы (сто семдзесят дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1697: Абранне Аўгуста II Моцнага вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім
- 1707: Расійскае войска ўзяло Быхаў у час Паўночнай вайны.
- 1754: Пачатак будаўніцтва па праекце Барталамеа Растрэлі Зімняга палаца ў Пецярбургу (пятага па ліку)
- 1834: Адкрыццё Кіеўскага ўніверсітэта (цяпер Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі).
- 1853: Расійскі імператар Мікалай I абвясціў вайну Асманскай імперыі
- 1905: Паўстанне на расійскім браняносцы «Пацёмкін».
- 1910: У Расійскай імперыі пачалася сталыпінская аграрная рэформа.
- 1925: У Ісландыі прыняты закон № 54, які забараняе грамадзянам мець прозвішчы.
- 1931: Ігар Сікорскі атрымаў патэнт на вынаходніцтва верталёта.
- 1940: Уступленне Чырвонай Арміі ў Бесарабію і Паўночную Букавіну.
- 1941: НКУС распачаў масавыя расстрэлы палітзняволеных у Віцебску.
- 1941: Венгрыя аб’явіла вайну СССР.
- 1944: У Мінску пачаўся Другі Усебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай.
- 1944: Савецкія войскі ўзялі гарады Бабруйск і Петразаводск.
- 1954: У Обнінску (Расія) запусцілі першую ў свеце атамную электрастанцыю.
- 1967: У Лондане быў усталяваны першы банкамат.
- 1986: Міжнародны суд у Гаазе вынес рашэнне аб парушэнні ЗША міжнароднага права і суверэнітэту Нікарагуа.
- 1989: Устаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова.
- 2002: Пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць кампанія Мабільныя ТэлеСістэмы (Беларусь).
- 2007: Гордан Браўн стаў прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
- 2007: Рада горада Гайнаўка (Польшча) прыняла закон аб выкарыстанні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі
- 2014: У Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё Помніка Альгерду.
- 2014: Украіна, Грузія і Малдова падпісалі Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС
Нарадзіліся
- 1462: Людовік XII, 35-ы кароль Францыі
- 1784: Лявон Бароўскі, літаратуразнаўца, педагог і публіцыст (пам. 4.4.1846)
- 1838: Пауль Маўзер, нямецкі канструктар зброі
- 1880: Хелен Адамс Келер, амерыканская пісьменніца, выкладчыца і грамадскі дзеяч (пам. 1.6.1968)
- 1891: Уладзімір Петлякоў, авіяканструктар, стваральнік бамбардыроўшчыкаў Пе-8 і Пе-2
- 1909: Сяргей Знаёмы, беларускі пісьменнік
- 1921: Ладзіслас Кійно, французскі мастак
- 1925: Лідзія Арабей, беларускі празаік, крытык, літаратуразнавец
- 1955: Ізабель Аджані, французская актрыса
- 1975: Тобі Магуайр, амерыканскі акцёр
- 1977: Рауль Гансалес, іспанскі футбаліст
- 1983: Алсу, расійская эстрадная спявачка
- 1998: Марыус Лінвік, нарвежскі скакун з трампліна
Памерлі
- 444: Кірыл Александрыйскі, хрысціянскі святы, александрыйскі патрыярх, доктар Касцёла
- 1194: Санча VI Мудры, кароль Навары
- 1574: Джорджа Вазары, італьянскі мастак і архітэктар
- 1641: Міхіл Янс ван Мірэвелт, нідэрландскі мастак
- 1844: Джозеф Сміт, заснавальнік Царквы мармонаў (Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён)
- 1863: Зігмунт Серакоўскі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў (нар. 30.5.1826)
- 1918: Жазеф Пеладан, французскі пісьменнік і акультыст
- 1933: Міхась Явар, беларускі паэт
- 1946: Хуан Антоніа Рыяс, прэзідэнт Чылі
- 1978: Антоніа Кальдэрара, італьянскі мастак
- 2001: Джэк Леман, амерыканскі акцёр
- 2001: Тувэ Янсан, фінская шведскамоўная пісьменніца, мастачка (нар. 9.8.1914)
Святкуюць
- Сусветны дзень рыбалоўства.
- В’етнам, Тэт Даанго.
- Джыбуці, Дзень незалежнасці.
- Канада, Дзень нацыянальнага гімна.
- Таджыкістан, Дзень нацыянальнага адзінства.
- Бразілія Дзень метысы.
Іншае
- 1862: У 1500 лье ад Патагоніі пацярпела караблекрушэнне судна «Брытанія», пад началам капітана Гранта (Ж. Верн «Дзеці капітана Гранта»).
Катэгорыя·27 чэрвеня