1978
Падзеі
- 4 лютага: Цырымонія прысуджэння прэміі «Сезар» адбылася ў Парыжы.
- 10 лютага: Першаму сакратару ЦК КПБ Пятру Машэраву нададзена званне Героя сацыялістычнай працы.
- 1 сакавіка: Пачаў функцыянаваць Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем БДУ.
- 14 сакавіка: Акупацыя Ізраілем Паўднёвага Лівана.
- 22 красавіка: Конкурс песні Еўрабачанне 1978 прайшоў у Парыжы на сцэне Палаца кангрэсаў.
- 29 красавіка: На арэне тэатра Крусібл у Шэфілдзе завяршыўся Чэмпіянат свету па снукеры.
- 20 мая: У Японіі быў адчынены Новы міжнародны аэрапорт Токіа ці аэрапорт Нарыта.
- 30 мая: Завяршыўся 31-ы Канскі кінафестываль.
- 8 чэрвеня: Аляксандр Салжаніцын выступіў перад Асамблеяй выпускнікоў Гарвардскага ўніверсітэта з прамовай «Расколаты свет».
- 8 чэрвеня: Выпушчаны першы 16-бітны мікрапрацэсар Intel 8086.
- 8 чэрвеня: Адкрыўся ўнівермаг «Беларусь» у Мінску.
- 30 жніўня: Распачаты тралейбусны рух у Бабруйску.
- 1 верасня: У Віцебску пушчаны першы тралейбус.
- 5 верасня: Па прапанове прэзідэнта ЗША Джымі Картэра ў Кэмп-Дэвідзе пачаліся мірныя перамовы паміж Егіптам і Ізраілем.
- 1 кастрычніка: Абвешчана незалежнасць Тувалу.
- 16 кастрычніка: Караль Вайтыла быў абраны папам рымскім і ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ.
Нарадзіліся
- 8 студзеня: Марка Фу, прафесійны гулец у снукер з Ганконга.
- 25 студзеня: Уладзімір Зяленскі, украінскі шоўмэн, акцёр, шосты Прэзідэнт Украіны.
- 25 студзеня: Шарлен, княгіня Манака.
- 28 студзеня: Джанлуіджы Буфон, італьянскі футбаліст.
- 23 лютага: Юрый Губарэвіч, беларускі палітык.
- 13 красавіка: Карлес Пуёль, іспанскі футбаліст.
- 16 красавіка: Іван Ургант, расійскі акцёр, тэлевядучы, музыкант, шоўмэн.
- 22 красавіка: Ману Інтырэймі, амерыканскі акцёр тэатра і кіно.
- 22 красавіка: Марк Пірхер, аўстрыйскі музыкант.
- 25 мая: Павел Мажэйка, беларускі журналіст.
- 20 чэрвеня: Фрэнк Лэмпард, англійскі футбаліст, трэнер.
- 27 чэрвеня: Павел Харланчук, беларускі тэатральны і кінаакцёр, тэатральны рэжысёр.
- 21 ліпеня: Ева Маеўска, польскі філосаф, палітычная актывістка і пісьменніца.
- 15 жніўня: Лілія Падкапаева, украінская гімнастка, абсалютная чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце
- 23 жніўня: Кобі Браянт, амерыканскі баскетбаліст.
- 27 верасня: Ані Лорак, украінская спявачка.
- 4 кастрычніка: Марына Вежнавец, беларуская балерына.
- 10 кастрычніка: Аляксандр Пашкевіч, беларускі гісторык.
- 22 кастрычніка: Кірыл Руды, дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат, доктар эканамічных навук.
- 30 лістапада: Ілля Сін, беларускі пісьменнік.
Памерлі
- 21 студзеня: Алесь Салавей, беларускі паэт (нар. 1.5.1922)
- 23 сакавіка: Рыгор Шырма, збіральнік і прапагандыст беларускай народнай песні, народны артыст БССР (нар.. 20.1.1892)
- 16 красавіка: Рыхард Лінднер, амерыканскі мастак
- 4 чэрвеня: Жоржы ды Сена, партугальскі празаік, паэт, драматург, крытык, эсэіст, перакладчык (нар. 2.11.1919)
- 23 жніўня: Анатоль Астрэйка, беларускі паэт, аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень (нар. 24.7.1911)
- 26 верасня: Карл Манэ Георг Сігбан, шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 3.12.1866)
- 9 кастрычніка: Жак Брэль, французскі спявак, акцёр
- 7 лістапада: Джын Тані, амерыканскі баксёр (нар. 25.5.1897)
- 18 лістапада: Любоў Янкоўская, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
Катэгорыя·1970-я Катэгорыя·1978 Катэгорыя·Гады