13 красавіка
13 красавіка — сто трэці (сто чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1204: Падчас 4-га крыжовага паходу крыжакі захапілі і разрабавалі Канстанцінопаль.
- 1559: Падпісанне Ката-Камбрэзійскага міру, які спыніў Італьянскія войны (1494—1559).
- 1923: Урачыстае адкрыццё ў Лондане стадыёну «Уэмблі».
- 1934: Заканчэнне аперацыі па выратаванні чалюскінцаў.
- 1940: Другі этап дэпартацыі з Заходняй Беларусі асоб, абвінавачаных у адданасці польскаму ўраду і падрыхтоўцы ваенных дзеянняў супраць СССР; 24 тысячы чалавек выпраўлена ў Сібір і Казахстан
- 1941: Заключан савецка-японскі пакт аб нейтралітэце.
- 1943: Урачыстае адкрыццё ў Вашынгтоне Мемарыяла Томаса Джэферсана.
- 1945: Разгром савецкімі войскамі групы нямецкіх войск «Поўдзень» і вызваленне Вены.
- 1960: Францыя ў пустыні Сахара выпрабавала ядзерную зброю.
- 1962: Першае выступленне The Beatles у «Star Club».
- 1991: Утвораны Мінска-Магілёўская каталіцкая архідыяцэзія і Гродзенская дыяцэзія.
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Італіяй
Нарадзіліся
- 1519: Кацярына Медычы, каралева Францыі (пам. 5.1.1589)
- 1570: Гай Фокс, самы вядомы ўдзельнік Парахавой змовы
- 1743: Томас Джэферсан, трэці прэзідэнт ЗША
- 1748: Джозеф Брама, англійскі вынаходнік
- 1769: Томас Лоўрэнс (мастак)
- 1883: Дзям’ян Бедны, рускі паэт
- 1894: Дзьюла Дзеркавіч, венгерскі мастак
- 1906: Сэмюэл Бэкет, ірландскі драматург, празаік і паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (пам. 1989)
- 1939: Шэймас Хіні, ірландскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- 1940: Жан-Мары Гюстаў ле Клезіё, французскі празаік
- 1950: Рон Перлман, амерыканскі акцёр
- 1955: Ірына Хакамада, расійскі палітык
- 1960: Рудзі Фёлер, нямецкі футбаліст і трэнер
- 1966: Юрась Барысевіч, беларускі эсэіст, перакладчык і мастак
Памерлі
- 1445: Людвіг VIII Вітэльсбах, апошні герцаг Баварска-Інгальштацкі
- 1538: Алена Глінская, вялікая княгіня маскоўская, маці Івана IV (нар. 1508)
- 1515: Менглі-Гірэй, хан крымскі (нар. ?)
- 1605: Барыс Гадуноў, цар рускі (нар. 1551)
- 1695: Жан Лафантэн, французскі паэт (нар. 8.7.1621)
- 1805: П’етра Ардуіна, італьянскі біёлаг, батанік
- 1868: Тэадрос II, імператар Эфіопіі
- 1912: Такубоку Ісікава, японскі паэт
- 1966: Карла Кара, італьянскі мастак
- 1966: Абдул Салам Арэф, прэзідэнт Ірака
- 1969: Эдуард Джозеф Гёрг, аўстралійскі ілюстратар
- 1999: Вілі Штоф, нямецкі палітык
- 2008: Джон Арчыбальд Уілер, амерыканскі фізік-тэарэтык
- 2015: Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменнік (нар. 16.10.1927)
Святкуюць
- Тайланд, Сангкран — тайландскі новы год
Катэгорыя·13 красавіка