1945
Падзеі
- 27 студзеня: Савецкая Армія вызваляе вязняў Асвенціма.
- 30 студзеня: экіпаж савецкай падводнай лодкі С-13 пад камандаваннем капітана 3 ранга Аляксандра Марынескі патапіў у раёне Данцыгскай бухты нямецкі суперлайнер «Wilhelm Gustloff», у сувязі з чым у Германіі была абвешчана трохдзенная жалоба, а Гітлер аб’явіў Марынеску сваім асабістым ворагам.
- 2 лютага: Аляксій I абраны Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.
- 5 мая: Бой за замак Ітэр
- 8 мая: нацысцкая Германія капітулявала ў Другой сусветнай вайне
- 10 сакавіка: самы цяжкі паветраны набег амерыканскімі бамбардзіроўшчыкамі B-29 на горад Токіа, што прывяло да вялікіх разбурэнняў і ахвяр сярод жыхароў горада.
- Чэрвень: у БССР пад назвай «Бярозка» адноўлена выданне часопіса для дзяцей (з кастрычніка 1929 па красавік 1941 выдаваўся пад назвай «Іскры Ільіча»).
Нарадзіліся
- 1 студзеня: Вольга Іпатава, беларуская пісьменніца
- 14 красавіка: Рычы Блэкмар, англійскі гітарыст, удзельнік гуртоў Deep Purple, Rainbow
- 25 красавіка: Б’ёрн Крысціян Ульвеус, шведскі спявак, музыкант, кампазітар. Адзін з заснавальнікаў квартэта ABBA
- 21 кастрычніка: Мікіта Сяргеевіч Міхалкоў, расійскі акцёр і кінарэжысёр
- 15 лістапада: Анні-Фрыд Люнгстад, шведская спявачка, салістка квартэта ABBA
Памерлі
- 6 студзеня: Марыя Магдалена Радзівіл, беларуская мецэнатка (нар. 8.7.1861)
- 5 лютага: Сямён Пустэльнікаў, Герой Савецкага Саюза, ураджэнец Беларусі (нар. 10.02.1921)
- 31 сакавіка: Ханс Фішэр, нямецкі ўрач, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1930)
- 20 красавіка: Адольф Гітлер, ідэолаг і цэнтральная фігура нацызму, заснавальнік таталітарнай дыктатуры Трэцяга Рэйха (нар. 1889)
- 10 жніўня: Роберт Годард, амерыканскі вучоны-ракетатэхнік
- 31 жніўня: Стэфан Банах, польскі матэматык
- 24 верасня: Ганс Вільгельм Гейгер, нямецкі фізік
- 8 кастрычніка: Фелікс Зальтэн, аўстрыйскі пісьменнік, журналіст, крытык
- 28 снежня: Тэадор Драйзер, амерыканскі пісьменнік (нар. 27.7.1871)
Катэгорыя·1940-я Катэгорыя·1945 Катэгорыя·Гады