8 мая
8 мая (8 траўня) — сто дваццаць восьмы (сто дваццаць дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1654: Падпісаннем Вестмінстэрскага дагавора скончылася Першая англа-галандская вайна.
- 1921: У Швецыі адменена смяротная кара.
- 1943: Трагедыя ў Налібоках, расправа савецкіх партызан над вясковымі жыхарамі.
- 1944: Савецкія войскі ўзялі Севастопаль.
- 1945: Прадстаўнікі саюзных дзяржаў падпісалі ў Карлсхорсце (прыгарадзе Берліна) Акт аб безумоўнай капітуляцыі нацысцкай Германіі.
- 1949: На тэрыторыі Трэптаў-парка ў Берліне адкрыты помнік воінам Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях з нацызмам.
- 1965: Прысвоена званне горада-героя Маскве, Ленінграду, Кіеву, Валгаграду, Севастопалю, Адэсе, а таксама звання крэпасці-героя Брэсцкай крэпасці.
- 1965: У Маскве адкрыты Цэнтральны музей Узброеных Сіл СССР.
- 1967: У Маскве, ля Крамлёўскай сцяны, адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка «Магіла Невядомага салдата».
- 1984: СССР прыняў рашэнне аб байкоце летніх Алімпійскіх гульняў у Лос-Анджэлесе.
- 1993: Ленакс Льюіс выйграў сусветны чэмпіянат бокса ў цяжкой вазе супраць Тоні Такера.
- 2008: Зацверджана кандыдатура Уладзіміра Пуціна на пасаду прэм’ер-міністра Расіі.
Нарадзіліся
- 1220: Аляксандр Яраславіч, вялікі князь уладзімірскі
- 1842: Эміль Хрысціян Хансен, дацкі батанік
- 1881: Іаан (Пашын), беларускі праваслаўны дзеяч
- 1883: Сцяпан Некрашэвіч, акадэмік Беларускай акадэміі навук
- 1884: Гары Трумэн, 33-і прэзідэнт ЗША
- 1895: Георг Мухэ, нямецкі мастак
- 1903: Фернандэль, французскі акцёр
- 1905: Караль Борсук, польскі матэматык
- 1906: Раберта Раселіні, італьянскі кінарэжысёр
- 1927: Юрый Сідараў, беларускі акцёр (пам. 9.1.2004)
- 1928: Манфрэд Герлах, апошні старшыня Дзяржсавета ГДР
- 1929: Ана Атэрлі, партугальская паэтэса
- 1935: Джэк Чарльтан, англійскі футбаліст
Памерлі
- 685: Бенедыкт II, Папа Рымскі
- 1243: Еўфрасіння Пскоўская, князёўна полацкая, княгіня пскоўская, святая праваслаўнай царквы (нар. ~1170-1180)
- 1551: Барбара Радзівіл, каралева польская і вялікая княгіня літоўская (6.12.1520)
- 1733: Бернар Пікар, мастак
- 1785: П’етра Лонгі, італьянскі мастак
- 1794: Антуан Лавуазье, французскі хімік
- 1842: Жуль Себасцьен Сезар Дзюмон-Дзюрвіль, французскі падарожнік, акіянограф
- 1880: Гюстаў Флабер, французскі пісьменнік (нар. 12.12.1821)
- 1903: Поль Гаген, французскі мастак (нар. 7.6.1848)
- 1982: Жыль Вільнёў, канадскі гоншчык
- 1995: Дэн Лідзюнь, кітайская спявачка (нар. 29.12.1953).
- 2017: Мікола Якаўлевіч Аўрамчык, беларускі пісьменнік
Святкуюць
- Дзень памяці і прымірэння
-
Сусветны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 8 мая
Катэгорыя·18 мая Катэгорыя·28 мая Катэгорыя·8 мая