1995
Падзеі
- 1 студзеня: да ЕС далучыліся Аўстрыя, Фінляндыя і Швецыя.
- 20 сакавіка: У такійскім метро была праведзена газавая атака з выкарыстаннем зарына. Ініцыятары — рэлігійная секта Аум Сінрыкё.
- 26 сакавіка: уступіла ў сілу Шэнгенская дамова, падпісаная 14 чэрвеня 1985 года пяццю еўрапейскімі дзяржавамі (Бельгіяй, Нідэрландамі, Люксембургам, Францыяй, Германіяй).
- 14 мая: Рэферэндум па пытаннях надання рускай мовы роўнага статусу з беларускай і устанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.
- 14 чэрвеня: Тэрарыстычны атрад Шаміля Басаева захапіў у закладнікі каля 1600 чалавек у бальніцы горада Будзёнаўска.
- 12 верасня: Збіццё паветранага шара D-Caribbean над Беларуссю.
- Нур, каралева Іарданіі, абрана старшынёй сусветнага руху Каледжаў міжнароднай супольнасці. Утвораны дзявяты Каледж міжнароднай супольнасці — Паўночны.
- Адбылася І-ая гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя ў Светлагорску
Нарадзіліся
- 13 сакавіка: Мікаэла Шыфрын, амерыканская гарналыжніца
Памерлі
- 25 красавіка: Джынджэр Роджэрс, амерыканская актрыса
- 29 чэрвеня: Лана Цёрнер, амерыканская актрыса
- 4 лістапада: Жыль Дэлёз, французскі філосаф-постмадэрніст
- 22 снежня: Джэймс Мід, англійскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1977)
Катэгорыя·1990-я Катэгорыя·1995 Катэгорыя·Гады