29 чэрвеня
29 чэрвеня — сто васьмідзясяты (сто восемдзесят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 922: Роберт I стаў каралём заходніх Франкаў.
- 1298: Адбылася бітва пад Ноймюлем, у якой войска Лівонскага ордэна цалкам разграміла саюзнае рыжска-літоўскае войска.
- 1424: Жыгімонт Карыбутавіч прыбыў у Прагу, дзе ён быў абраны каралём, і прыняў прычасце па гусісцкаму абраду.
- 1440: Вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім абраны Казімір Ягелончык.
- 1880: Францыя далучыла Таіці.
- 1916: Першы палёт самалёта кампаніі «Боінг».
- 1920: Кароль Іспаніі прысвоіў мадрыдскаму футбольнаму клубу тытул Каралеўскі (па-іспанску: Real), з таго часу існуе клуб «Рэал Мадрыд».
- 1940: Дэпартацыя з Беларусі асоб, што ўцяклі з нямецкай акупацыйнай зоны; 23 тысячы чалавек выпраўлена ў Сібір і Казахстан.
- 1941: Савет Народных Камісараў СССР і ЦК ВКП(б) выдалі дырэктыву, у якой заклікалі распачаць падпольную і партызанскую барацьбу ў раёнах, пакінутых Чырвонай арміяй пры адступленні.
- 1958: У Швецыі скончыўся VI чэмпіянат света па футболу. У фінальнай гульне паміж зборнымі Бразіліі і Швецыі перамогу атрымала каманда Бразіліі з лікам 5:2.
- 1984: Уведзена ў эксплуатацыю 1-я лінія Мінскага метрапалітэна.
Нарадзіліся
- 1136: Петраніла Арагонская, каралева Арагона (пам. 1173)
- 1318: Юсуф I Мудры, эмір эмірата Гранады (пам. 19.9.1354)
- 1397: Хуан II Бязверны, кароль Арагона і Навары (пам. 20.1.1479)
- 1482: Марыя Арагонская, каралева Партугаліі (пам. 7.3.1517)
- 1896: Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт, публіцыст (пам. 13.11.1943)
- 1900: Антуан дэ Сент-Экзюперы, французскі пісьменнік і лётчык (пам. 31.7.1944)
- 1913: Часлаў Будзька, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік (пам. 15.8.1985)
- 1930: Славамір Мрожак, польскі празаік, драматург, мастак-карыкатурыст.
- 1979: Артур Авіла, бразільскі матэматык
Памерлі
- 64/67: Пётр, апостал, першы біскуп рымскі
- 1252: Абель, кароль Даніі
- 1871: Ксенафонт Гаворскі, беларускі гісторык, археолаг, выдавец (нар. 1821)
- 1895: Томас Генры Хакслі, брытанскі заолаг
- 1934: Эдвард Пякарскі, беларускі этнограф, географ, фалькларыст (нар. 25.10.1858)
- 1958: Фабіян Ярэміч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (нар. 20.1.1891)
- 1981: Расел Драйсдэйл, аўстралійскі мастак
- 1982: П’ер Бальмен, французскі мадэльер
- 1995: Лана Цёрнер, амерыканская актрыса
- 2002: Розмары Клуні, амерыканская эстрадная спявачка і актрыса (нар. 1928)
- 2003: Кэтрын Хепбёрн, кінаактрыса
- 2015: Ёзэф Масапуст, чэхаславацкі футбаліст
Святкуюць
- Нідэрланды: Дзень ветэранаў
- Сейшэльскія Астравы: Дзень незалежнасці
Катэгорыя·29 чэрвеня