1920
Падзеі
- 16 студзеня: У ЗША пачаў дзейнічаць «сухі закон».
- 6 сакавіка: Польскія войскі занялі Шацілкі (зараз г. Светлагорск).
- 14 ліпеня: Чырвоная Армія заняла Вільню.
- 31 ліпеня: Абвешчана дэкларацыя аб незалежнасці БССР — другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі.
- 14 верасня: У Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр.
- 12 кастрычніка: На тэрыторыі Віленшчыны і Гродзеншчыны абвешчана асобнае дзяржаўнае ўтварэнне пад назвай Сярэдняя Літва
- 25 кастрычніка: Войскі генерала Станіслава Булак-Балаховіча (15 тыс. чал.) перайшлі часовую мяжу, пачаўшы вайсковыя дзеянні супраць Чырвонай Арміі.
- 21 лістапада: Рада Случчыны выдае дэкларацыю, у якой заклікае да барацьбы за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах — пачатак Слуцкага збройнага чыну.
- снежань: Па ініцыятыве консула БНР М. Вяршыніна створана Беларуская грамада ў Празе.
Нарадзіліся
- 1 студзеня: Барыс Рагуля, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў 1940-я гады, адзін з кіраўнікоў Саюзу Беларускай Моладзі, намеснік прэзідэнта Рады БНР (з 1971)
- 2 студзеня: Айзэк Азімаў, амерыканскі пісьменнік-фантаст (пам. 6.4.1992)
- 14 студзеня: Мікола Аўрамчык, беларускі паэт, перакладчык
- 20 студзеня: Федэрыка Феліні, італьянскі сцэнарыст і кінарэжысёр (пам. 31.10.1993)
- 11 лютага: Фарук I, кароль Егіпта
- 20 лютага: Ф.А. Абрамаў, рускі пісьменнік (пам. 14.05.1983)
- 15 сакавіка: Эдуард Донал Томас, амерыканскі ўрач-трансплантолаг
- 1 красавіка: Ташыра Міфунэ, японскі акцёр (пам. 1997)
- 6 красавіка: Эдманд Фішэр, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1992)
- 18 мая: Караль Вайтыла, які ў 1978 годзе стаў папай Рымскім Янам Паўлам II
- 11 ліпеня: Юл Брынер, амерыканскі акцёр
- 14 ліпеня: Алесь Астапенка, беларускі паэт, перакладчык (пам. 20.7.1970)
- 17 чэрвеня: Франсуа Жакоб, французскі мікрабіёлаг
- 17 жніўня: Морын О’Хара, ірландская актрыса
- 22 жніўня: Рэй Брэдберы, амерыканскі пісьменнік-фантаст
- 23 кастрычніка: Джані Радары, італьянскі дзіцячы пісьменнік і журналіст
- 29 кастрычніка: Барух Бенасераф, амерыканскі генетык, мікрабіёлаг і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1980) (пам.2.8.2011)
- 12 лістапада: Андрэй Макаёнак, беларускі драматург
Памерлі
- 7 студзеня: Эдмунд Бартан, першы прэм’ер-міністр Аўстраліі
- 24 студзеня: Амедэо Мадыльяні, італьянскі мастак
- 4 ліпеня: Макс Клінгер, нямецкі мастак
- 28 ліпеня: Алесь Гарун, беларускі літаратар
Катэгорыя·1920 Катэгорыя·1920-я Катэгорыя·XX стагоддзе Катэгорыя·Гады Катэгорыя·Дзесяцігоддзі