15 сакавіка
15 сакавіка — 74-ы (75-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 220: Пасля смерці Цаа Цаа, імператарам Вэй становіцца яго сын, Цаа Пэй.
- 1493: Першая экспедыцыя Хрыстафора Калумба вярнулася ў Іспанію.
- 1848: Пачатак Венгерскай рэвалюцыі (Гл. таксама: «Вясна народаў»).
- 1917: Лютаўская рэвалюцыя: расійскі імператар Мікалай II зракаецца прастолу, за сябе і за сына.
- 1939: Войскі Германіі ўступаюць у Прагу — ліквідацыя Чэхаславакіі.
- 1982: Адкрыўся Беларускі музей у Ляймене.
- 1994: Прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
- 2000: «Марш свабоды» ў Мінску.
Нарадзіліся
- 1564: Галілеа Галілей, італьянскі фізік і астраном (пам. 1642)
- 1767: Эндру Джэксан, сёмы прэзідэнт ЗША
- 1830: Джон Морсбі, брытанскі контр-адмірал, даследчык
- 1854: Эміль Адольф фон Берынг, нямецкі ўрач
- 1881: Аляксей Назарэўскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч
- 1893: Андрэй Мрый, беларускі пісьменнік
- 1920: Эдуард Донал Томас, амерыканскі ўрач-трансплантолаг
- 1924: Юрый Бондараў, рускі пісьменнік
- 1930: Жарэс Алфёраў, расійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі
- 1932: Ежы Хофман, польскі кінарэжысёр
- 1943: Дэвід Кроненберг, канадскі кінарэжысёр
- 1955: Дзі Снайдэр, амерыканскі рок-музыкант
- 1968: Сабрына, італьянская поп-спявачка
- 1972: Марк Хопус, амерыканскі рок-музыкант
Памерлі
- 44 да н.э.: Юлій Цэзар, імператар рымскі
- 493: Адаакр, правадыр герулаў, ругіяў або скіраў
- 1575: Анібале Падавана, італьянскі кампазітар
- 1842: Луіджы Керубіні, італьянскі кампазітар
- 1937: Говард Філіпс Лаўкрафт, амерыканскі паэт і пісьменнік (нар. 20.8.1890)
- 1975: Арыстоцель Анасіс, грэчаскі карабельны магнат
- 1981: Рэнэ Клер, французскі рэжысёр
- 1997: Віктор Вазарэлі, французскі мастак
Святкуюць
- Беларусь: Дзень Канстытуцыі
Катэгорыя·15 сакавіка