1972
Падзеі
- 10 студзеня: У вёсцы Вязынка адчынены Купалаўскі мемарыяльны запаведнік.
- 11 студзеня: Усходні Пакістан змяніў назву на Бангладэш.
- 25 студзеня: У Мінску нарадзіўся мільённы жыхар.
- 30 студзеня: Крывавая нядзеля ў Ландандэры (Паўночная Ірландыя). Войскамі Вялікабрытаніі забіты 14 каталікоў, якія выступілі ў абарону сваіх грамадзянскіх правоў.
- 13 лютага: Завяршыліся Зімовыя Алімпійскія гульні ў Сапара.
- 10 сакавіка: Выбух у футлярным цэху Мінскага радыёзавода, пад абвалам пліт перакрыцця загінула 120 чалавек, больш за 100 пацярпела.
- 15 сакавіка: Прэм’ера фільма «Хросны бацька» рэжысёра Фрэнсіса Форда Копалы.
- 10 красавіка: Падпісана міжнародная Канвенцыя аб забароне біялагічнай зброі.
- 16 красавіка: Запушчаны ў палёт «Апалон-16», дзясяты пілатуемы касмічны карабель у рамках праграмы «Апалон», які здзейсніў пятую высадку людзей на Месяц.
- 15 чэрвеня: Катастрофа Convair 880 пад Плейку ў Паўднёвым В’етнаме.
- 17 чэрвеня: Разгарэўся Уотэргейцкі скандал у ЗША.
- 19 ліпеня: Івану Мележу і Івану Шамякіну прысвоены званні народных пісьменнікаў Беларусі.
- 31 ліпеня: Аперацыя «Мотармэн» праведзена брытанскай арміяй у Паўночнай Ірландыі.
- 14 верасня: Завяршыліся Летнія Алімпійскія гульні ў Мюнхене.
- 14 верасня: Папа Рымскі Павел VI адмяніў пострыг валасоў на галаве каталіцкіх святароў (танзуру), што было абавязковым з V ст.
- 30 верасня: Адкрыты Эландскі мост у Швецыі.
- 3 лістапада: У Мінску адбылося адкрыццё помніка Якубу Коласу.
- 19 лістапада: Выбары ў Бундэстаг у ФРГ.
- 19 снежня: Касмічны апарат «Апалон-17», які ажыццявіў шостую і апошнюю ў рамках «праграмы Апалон» высадку людзей на Месяц, вярнуўся на Зямлю.
Нарадзіліся
- 4 студзеня: Джон Руіс, амерыканскі баксёр
- 13 студзеня: Віталій Шчэрба, беларускі спартсмен, гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён
- 29 лютага: Сяргей Ёрш, беларускі гісторык, журналіст
- 18 мая: Аляксандр Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідар гурта Neuro Dubel
- 20 мая: Баста Раймз, амерыканскі спявак і рэпер
- 28 мая: К’яра Мастраяні, французская актрыса
- 10 чэрвеня: Пітэр Серафіновіч, брытанскі акцёр беларускага паходжання
- 19 чэрвеня: Жан Дзюжардэн, французскі акцёр
- 23 чэрвеня: Зінэдзін Зідан, французскі футбаліст
Памерлі
- 3 студзеня: Франс Мазерэль, бельгійскі мастак
- 27 студзеня: Махалія Джэксан, афраамерыканская спявачка
- 11 жніўня: Макс Тэйлер, амерыканскі вірусолаг
- 15 жніўня: Лявон Баразна, беларускі мастак, даследчык культуры, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны
- 27 верасня: Сымон Кандыбовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык
Катэгорыя·1970-я Катэгорыя·1972 Катэгорыя·Гады