10 чэрвеня
10 чэрвеня — сто шэсцьдзесят першы (сто шэсцьдзесят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1067: Яраславічы захапілі ў палон полацкага князя Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў падчас сустрэчы на Ршы.
- 1128: У Руане адбылося пасвечанне Жафруа V Анжуйскага ў рыцары.
- 1190: Фрыдрых I Барбароса затануў пад час Трэцяга крыжовага паходу ў рацэ Селіф.
- 1596: Галандскі мараплавец і даследчык Вілем Барэнц адкрыў Мядзведжы востраў.
- 1619: У час Трыццацігадовай вайны адбылася бітва пры Саблатэ.
- 1794: У Гродне ўтворана Цэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага — выканаўчы орган паўстання 1794 г.
- 1907: Французскія інжынеры браты Люм’ер вынайшлі спосаб рабіць каляровыя фотаздымкі.
- 1917: У Мінску выйшаў першы нумар газеты «Вольная Беларусь» пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.
- 1917: Цэнтральная Рада Украінскай Народнай Рэспублікі абвесціла 1-ы Універсал.
- 1919: Утворана Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны.
- 1940: Італія абвесціла вайну Францыі і Вялікабрытаніі.
- 1947: Кампанія «SAAB» выпусціла свой першы аўтамабіль.
Нарадзіліся
- 1819: Гюстаў Курбэ, французскі жывапісец
- 1883: Язэп Гапановіч, беларускі грамадскі дзеяч, прадпрымальнік (нар. 20.5.1961)
- 1915: Сол Белоў, амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1976) (пам. 5.4.2005)
- 1922: Джудзі Гарленд, амерыканская актрыса (пам. 22.6.1969)
- 1923: Станіслаў Юхновіч, польскі архітэктар, даследчык горадабудаўніцтва
- 1929: Людміла Зыкіна, руская народная і эстрадная спявачка (пам. 1.7.2009)
- 1953: Тамара Пузіноўская, беларуская актрыса (пам. 3.10.2006)
- 1972: Пітэр Серафіновіч, брытанскі акцёр беларускага паходжання
- 1987: Джэймс Мейнард, англійскі матэматык
- 1992: Кейт Аптан, амерыканская актрыса
Памерлі
- 1190: Фрыдрых I Барбароса
- 1580: Луіс дэ Камоэнс, партугальскі паэт
- 1878: Транквіла Крэмона, італьянскі мастак
- 1899: Эрнест Шасон, французскі кампазітар
- 1903: Луіджы Крэмона, італьянскі матэматык
- 1910: Мікалай Нікіфароўскі, беларускі этнограф і фалькларыст (нар. 17.5.1845)
- 1918: Арыга Бойта, італьянскі паэт і кампазітар (нар. 24.2.1842)
- 1923: Міхал Федароўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг (нар. 1.9.1853)
- 1926: Антоніа Гаўдзі, іспанскі архітэктар (нар. 25.6.1852)
- 1978: Джо Дэвіс, англiйскi снукерыст (нар. 15.4.1901)
- 1988: Луі Ламур, амерыканскі пісьменнік (нар. 22.3.1908)
- 2012: Жорж Мацьё, французскі мастак
Святкуюць
- Сусветны дзень мадэрна
- Партугалія: Дзень Партугаліі
- Рэспубліка Конга: Дзень прымірэння
Катэгорыя·10 чэрвеня