1915
Падзеі
- 13 студзеня: Адбылося землетрасенне ў Авецана, якое стала адным з самых катастрафічных у гісторыі Італіі.
- 19 студзеня: Джордж Клод атрымаў патэнт на рэкламную абвестку, аформленую неонавымі лямпамі.
- 1 красавіка: У паветраным баі ўпершыню выкарыстаны сінхранізаваны кулямёт.
- 7 мая: Брытанскі пасажырскі лайнер «Лузітанія» быў тарпедаваны германскай субмарынай U-20.
- 11 чэрвеня: У Чорным моры рускай эскадрай пашкоджаны нямецкі крэйсер “Брэслаў”.
- 9 лістапада: Пачала дзейнічаць чыгунка Жлобін — Калінкавічы — Шапятоўка, сярод утвораных станцый — Шацілкі.
- 13 лістапада: У Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа.
Нарадзіліся
- 3 студзеня: Джэк Левін, амерыканскі мастак
- 23 студзеня: Артур Льюіс, англійскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы ў 1979 годзе. (пам. 23.6 1991)
- 5 лютага: Роберт Хофштатэр, амерыканскі фізік-эксперыментатар, член нацыянальнай АН (1958), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1961 годзе. (пам. 17.11 1990)
- 28 лютага: Пітэр Браян Медавар, англійскі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (пам. 2.10.1987)
- 14 красавіка: Пётр Глебаў, савецкі акцёр
- 28 ліпеня: Чарлз Хард Таўнс, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 29 жніўня: Інгрыд Бергман, шведская і амерыканская актрыса (пам. 29.8.1982)
Памерлі
- 24 студзеня: Артур Аўверс, нямецкі астраном.
- 28 лютага (13 сакавіка): Сяргей Юльевіч Вітэ, дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі.
- 14 красавіка (27 красавіка): Аляксандр Мікалаевіч Скрабін, рускі кампазітар і піяніст.
- 23 красавіка: Руперт Брук, англійскі паэт.
- 16 ліпеня: Элен Уайт, ідэйны рэфарматар адвентызма і суарганізатар царквы адвентыстаў сёмага дня.
- 20 жніўня: Паўль Эрліх, нямецкі лекар, імунолаг, бактэрыёлаг, хімік, заснавальнік хіміятэрапіі.
- 30 кастрычніка: Чарлз Тапер, 7-ы прэм’ер-міністр Канады, прэм’ер Новай Шатландыі.
- Рыгор Якаўлевіч Кіпрыяновіч, беларускі царкоўны гісторык, публіцыст, пісьменнік, прыхільнік школы заходнерусізму.
Катэгорыя·1910-я Катэгорыя·1915 Катэгорыя·Гады