30 кастрычніка
30 кастрычніка — трыста трэці (трыста чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
- 942: Марын II становіцца Папам Рымскім.
- 1919: У газеце «Беларусь» апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які стаў гімнам БНР пад назвай «Ваяцкі гімн».
- 1921: Афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
- 1938: Пачала сталае вяшчанне радыёстанцыя ў Баранавічах.
- 1939: У Беластоку скончыўся Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР (пачаўся 28.10.1939).
- 1941: Пачатак абароны Севастопаля падчас Вялікай Айчыннай вайны
- 1988: Мітынг-рэквіем «Дзяды» ў Мінску быў разагнаны міліцыяй
Нарадзіліся
- 1631: П’ер Башан, французскі балетмайстар
- 1705: Клімент XIV, Папа Рымскі
- 1728: Марцін Пачобут-Адляніцкі, астраном і асветнік, з 1764 прафесар Віленскай акадэміі (пам. 20.2.1810)
- 1737: Ніклас Лафрэнсен, шведскі мастак
- 1741: Ангеліка Каўфман, швейцарская мастачка
- 1751: Рычард Брынслі Шэрыдан, англа-ірландскі пісьменнік
- 1768: Андрэй Снядэцкі, хімік, урач і філосаф (пам. 11.5.1838)
- 1871: Поль Валеры, французскі паэт, філосаф
- 1883: Янка Быліна, беларускі паэт, каталіцкі святар (пам. 18.2.1956)
- 1885: Альбрэхт Антоні Радзівіл, палітычны дзеяч, шаснаццаты нясвіжскі ардынат (пам. 18.12.1935)
- 1905: Андрэй Бембель, беларускі скульптар, народны мастак Беларусi (пам. 13.10.1986)
- 1909: Жан Лемааль, французскі жывапісец
- 1936: Генадзь Цыхун, беларускі мовазнавец
- 1937: Клод Лелуш, французскі кінарэжысёр
- 1960: Дыега Марадона, аргенцінскі футбаліст
Памерлі
- 1876: Аляксандр Чаканоўскі, даследчык Сібіры (нар. 1833)
- 1910: Жан Анры Дзюнан, швейцарскі прадпрымальнік і грамадскі дзеяч (нар. 8.5.1828)
- 1922: Геза Гардані, венгерскі пісьменнік і журналіст (нар. 3.8.1863)
- 1936: Фердынанд Рушчыц, беларускі мастак (нар. 10.12.1870)
- 1937: Тодар Кляшторны, беларускі паэт (нар. 26.2(11.3).1903)
- 1937: Аляксандр Крыніцкі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч (нар. 28.8(9.9).1894)
- 1937: Янка Нёманскі, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч (нар. 12.4.1890)
- 1937: Юлій Таўбін, беларускі паэт (нар. 2(15).9.1911)
- 1953: Імрэ Кальман, венгерскі кампазітар (нар. 24.10.1882)
- 1975; Густаў Людвіг Герц, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 22.7.1887)
- 1993: Мікалай Цішачкін, беларускі акцёр (нар. 14.3.1938)
Святкуюць
- Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій
Катэгорыя·30 кастрычніка