1941
Падзеі
- 6 красавіка: Нямецкія войскі ўварваліся ў Югаславію.
- 19 чэрвеня: Пачалася апошняя перадваенная масавая дэпартацыя, скіраваная супраць «варожых элементаў» і іх сямей у заходніх абласцях Беларусі, Украіны, Малдавіі. За 19—20 чэрвеня з Беларусі высланыя ў Сібір і Казахстан 22 тыс. чалавек.
- 22 чэрвеня: Войскі нацысцкай Германіі напалі на СССР, пачалася Вялікая Айчынная вайна.
- 24 чэрвеня: Нямецкія войскі захапілі Гродна.
- 24 чэрвеня: У СССР створаны знішчальныя батальёны для барацьбы з дэсантамі і дыверсіямі ў прыфронтавай паласе
- 24 чэрвеня: Масавыя налёты савецкай авіяцыі на фінскія аэрадромы і нафтаперагонны завод у Плоешці (Румынія).
- 25 чэрвеня: Кіраўніцтвам СССР прынята рашэнне аб арганізацыі новай базы танкабудавання на Урале і ў Сібіры.
- 27 чэрвеня: Венгрыя аб’явіла вайну СССР.
- 27 чэрвеня: НКУС распачаў масавыя расстрэлы палітзняволеных у Віцебску (за тры дні забіта 2 тысячы чалавек)[1].
- 28 чэрвеня: Нямецкія танкі і мотапяхота ўварваліся ў Мінск.
- 29 чэрвеня: Савет Народных Камісараў СССР і ЦК ВКП(б) выдалі дырэктыву, у якой заклікалі распачаць падпольную і партызанскую барацьбу ў раёнах, пакінутых Чырвонай арміяй пры адступленні.
- 3 ліпеня: Упершыню пасля пачатку вайны Іосіф Сталін выступіў з радыёзваротам да савецкага народу.
- 10 ліпеня: Масавае забойства палякамі яўрэяў у вёсцы Едвабна (Польшча).
- 14 ліпеня: Пад Оршай упершыню ўступіла ў бой батарэя рэактыўных мінаметаў («Кацюша») пад камандаваннем Флёрава.
- 16 ліпеня: Германскія войскі занялі Смаленск.
- 17 ліпеня: Арганізавана генеральная акруга «Беларусь», якая разам з генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад рэйхскамісарыята «Остланд».
- 30 ліпеня: Адноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Польшчай і СССР
- 7 жніўня: Віктар Талаліхін ажыццявіў першы ў гісторыі начны таран.
- 7 верасня: У Чыкага заснаваны Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны (з кастрычніка 1941 Беларуска-амерыканская нацыянальная рада).
- 22 верасня: Абвешчана адозва В. Кубэ «Да жыхароў Беларусі»
- 9 лістапада: Расстрэл 1,5 тыс. ярэяў у Міры.
- 7 снежня: Японская авіяцыя атакавала Пёрл-Харбар, ЗША ўступілі ў Другую сусветную вайну.
Нарадзіліся
- 5 студзеня: Хаяо Міядзакі, вядомы японскі рэжысёр анімэ
- 14 студзеня: Мілан Кучан, першы прэзідэнт Славеніі
- 15 студзеня: Сяргей Касцян, беларускі палітык
- 21 студзеня: Пласіда Дамінга, іспанскі оперны спявак
- 30 студзеня: Рычард Чэйні, амерыканскі палітык
- 8 сакавіка: Андрэй Міронаў, выбітны савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, Народны артыст РСФСР (пам.1987).
- 18 сакавіка: Вільсан Піке, амерыканскі спявак
- 27 сакавіка: Іван Гашпаровіч, дзяржаўны дзеяч Славакіі
- 13 красавіка: Майкл Сцюарт Браўн, амерыканскі генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне(1985)
- 14 красавіка: Поля Ракса, польская кінаактрыса
- 5 мая: Уладзімір Ярэц, беларускі матацыкліст, падарожнік
- 15 мая: Мікалай Абабурка, беларускі мовазнаўца
- 31 мая: Луіс Ігнара, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1998)
- 19 чэрвеня: Іван Ласкоў, беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык (пам. 29.7.1994)
- 21 чэрвеня: Арнольд Макмілін, брытанскі філолаг-славіст
- 26 чэрвеня: Уладзімір Куляшоў, беларускі акцёр, народны артыст Беларусі
- 27 чэрвеня: Кшыштаф Кеслёўскі, польскі кінарэжысёр
- 1 ліпеня: Алфрэд Гілман, амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1994)
- 20 жніўня: Слабодан Мілошавіч, прэзідэнт Югаславіі
- 21 кастрычніка: Герман Бідэр, аўстрыйскі славіст
- 23 кастрычніка: Ігар Смірноў, прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі
Памерлі
- 13 студзеня: Джэймс Джойс, ірландскі літаратар
- 21 лютага:Фрэдэрык Бантынг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1923) (нар. 14.11.1891)
- 28 лютага: Альфонс XIII, іспанскі кароль
- 7 мая: Джэймс Джордж Фрэзер, англійскі антраполаг
- 26 чэрвеня: Зэлік Аксельрод, беларускі яўрэіскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш (нар. 30.12.1904)
- 26 ліпеня: Анры Леон Лебег, французскі матэматык
- 4 жніўня: Міхай Бабіч, венгерскі паэт
- 5 жніўня: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт (нар. 14.5.1910)
- 14 жніўня: Поль Сабацье, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 14 жніўня: Максімілян Кольбэ, каталіцкі рэлігійны дзеяч (нар. 8.1.1894)
- 3 лістапада: Змітрок Бядуля, беларускі літаратар
- 9 лістапада: Генрых Глябовіч, беларускі каталіцкі святар
- 18 лістапада: Вальтэр Герман Нернст, нямецкі хімік
Зноскі
- ↑ Уладзімір Хільмановіч. Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень(недаступная спасылка)— Вільнюс: Gudas, 2007. — 184 с. ISBN 998-6952-02-2 - С. 77
Катэгорыя·1940-я Катэгорыя·1941 Катэгорыя·Гады