22 чэрвеня
22 чэрвеня — сто семдзесят трэці (сто семдзесят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 816: Стэфан IV становіцца 97-м Папам Рымскім.
- 1881: Пажар у Мінску знішчыў палову драўлянай забудовы горада.
- 1889: Германія першай у Еўропе ўвяла пенсіі па старасці.
- 1941: Нацысцкая Германія напала на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
- 1943: Выбух у Менскім беларускім тэатры арганізаваны савецкімі партызанамі.
- 1943: Кіраўнічы штаб Саюза беларускай моладзі ўзначаліў Міхась Ганько.
- 1948: Маскоўскі патрыярхат прызнаў кананічнасць Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы
- 1957: Адкрыта першая экспазіцыя Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.
- 1978: Адкрыты Харон, спадарожнік Плутона.
- 1999: Фаніпалю нададзены статус горада.
Нарадзіліся
- 1712: Жан-Жак Русо, швейцарскі пісьменнік, філосаф і педагог (пам. 2.7.1778)
- 1744: Іаган Хрысціян Эркслебен, нямецкі вучоны
- 1757: Джордж Ванкувер, брытанскі падарожнік
- 1767: Вільгельм фон Гумбальт, нямецкі філосаф і грамадскі дзеяч
- 1864: Герман Мінкоўскі, нямецкі матэматык
- 1876: Гвен Джон, валійская мастачка (пам. 18.9.1939)
- 1888: Аляксандр Цвікевіч, беларускі палітычны дзеяч, гісторык (пам. 30.12.1937)
- 1898: Браніслаў Туронак, беларускі грамадскі дзеяч (пам. 19.9.1938)
- 1898: Эрых Марыя Рэмарк, нямецкі пісьменнік (пам. 25.6.1970)
- 1907: Вольга Пракаповіч, беларуская мастачка
- 1910: Конрад Цузэ, нямецкі інжынер, стваральнік аднаго з першых электронных кампутараў
- 1913: Аляксандр Авечкін, беларускі рускамоўны пісьменнік (пам. 7.11.1980)
- 1922: Васіль Пятроў, генерал-палкоўнік, двойчы Герой Савецкага Саюза (пам. 15.4.2003)
- 1937: Барыс Аліфер, кінааператар, заслужаны дзеяч мастацтваў
- 1947: Наталля Варлей, актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка РСФСР
- 1964: Дэн Браўн, амерыканскі пісьменнік
- 1976: Андрэй Жук (заг. 25.11.2019) — французскі ваеннаслужачы беларускага паходжання, кавалер Ордэна Ганаровага легіёна пасмяротна
Памерлі
- 1105: Раймунд IV Тулузскі, адзін з кіраўнікоў 1-га крыжовага паходу (нар. 1042)
- 1276: Інакенцій V, Папа Рымскі
- 1429: Аль-Кашы, персідскі матэматык і астраном
- 1945: Міхал Ромер, польскі і літоўскі вучоны, грамадска-палітычны дзеяч (нар. 25.4(7.5).1880)
- 1969: Джудзі Гарленд, амерыканская актрыса
- 1974: Дарыюс Міё, французскі кампазітар
- 1989: Анры Сагэ, французскі кампазітар і дырыжор
- 2003: Васіль Быкаў, беларускі пісьменнік (19.6.1924)
Святкуюць
- Гаіці: Дзень прэзідэнта
- Сальвадор: Дзень настаўніка
- Рэспубліка Конга: Дзень арміі
Іншае
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·22 чэрвеня