1948
Падзеі
- Трускавец атрымаў статус горада
- 4 студзеня: М’янма атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі
- 5 студзеня: Студыя «Уорнэр Бразерз» паказала першы каляровы дакументальны фільм
- 30 студзеня: У Нью-Дэлі забіты палітычны і духоўны лідар Індыі Махатма Гандзі
- 30 студзеня—8 лютага: У горадзе Санкт-Морыц (Швейцарыя) праходзілі V зімовыя Алімпійскія Гульні
- 14 мая: Абвешчана незалежнасць Ізраіля
- 22 мая: Пачалася аперацыя «Вясна» — найбольшая дэпартацыя ў гісторыі Літвы
- 5 чэрвеня: У Заходняй Германіі адбыўся з’езд, на якім была заснавана Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква за мяжой
- 24 чэрвеня: СССР перакрыў дарогі з Берліна на захад і ўстанавіў блакаду Заходняга Берліна (працягвалася 324 дні).
- 15 жніўня: у Сеуле абвешчана незалежнасць Рэспублікі Карэя на ўсёй тэрыторіі былога японскага генерал-губернатарства, аднак фактычна новыя ўлады кантралююць толькі поўдзень Карэйскага паўвострава
- 9 верасня: у Пхеньяне карэйскія камуністы абвяшчаюць Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку на ўсёй тэрыторыі Карэі, але фактычна кантралююць толькі поўнач паўвострава
- 12 лістапада: Завяршыўся Такійскі працэс
- 10 снежня: Генеральнай Асамблеяй Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый зацверджана i абвешчана Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека
Нарадзіліся
- 31 мая: Святлана Алексіевіч, беларуская пісьменніца
- 24 жніўня: Жан-Мішэль Жар, французскі кампазітар, адзін з піянераў электроннай музыкі
- 26 лістапада: Элізабет Блэкбёрн, амерыканскі вучоны-цытагенетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2009)
- 27 снежня: Жэрар Дэпардзьё, французскі акцёр
- 19 верасня: Міхаіл Васільевіч Цімофці, малдаўскі рэжысёр, акцёр, музыка
- 13 кастрычніка: Нусрат Фацех Алі Хан, пакістанскі спявак
- 21 снежня: Цьеры Мюглер, французскі мадэльер
Памерлі
- 8 студзеня: Курт Швітэрс, нямецкі мастак і пісьменнік
- 13 студзеня: Саламон Міхоэлс, акцёр, рэжысёр, яўрэйскі грамадскі дзеяч (нар. 16.3.1890)
- 30 студзеня: Махатма Гандзі, індыйскі палітык (нар. 2.10.1869)
- 6 красавіка: Мікола Шыла, беларускі нацыянальны дзеяч, журналіст
- 23 ліпеня: Дэвід Уорк Грыфіт, амерыканскі кінарэжысёр
- 17 верасня: Рут Бенедыкт, амерыканскі антраполаг
- 24 кастрычніка: Франц Легар, аўстрыйскі кампазітар
Катэгорыя·1940-я Катэгорыя·1948 Катэгорыя·Гады