12 лістапада
12 лістапада — трыста шаснаццаты (трыста семнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1202: Пасля смерці свайго брата Кнуда VI каралём Даніі стаў Вальдэмар II Пераможца.
- 1459: Заснаваны Базельскі ўніверсітэт.
- 1623: Пачалося Віцебскае паўстанне супраць уніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча.
- 1912: На ледавіку Роса ў Антарктыдзе знойдзены целы згінулага Роберта Скота i членаў яго экспедыцыі.
- 1918: Аўстрыя абвешчана рэспублікай.
- 1927: Леў Троцкі выключаны з УКП(б).
- 1948: Завяршыўся Такійскі працэс над японскімі ваеннымі злачынцамі.
- 1956: Судан і Туніс сталі членамі ААН.
- 2011: Сільвіа Берлусконі пакінуў пасаду прэм’ер-міністра Італіі.
- 2014: Касмічны апарат «Філы» здзейсніў пасадку на камету Чурумава — Герасіменка.
Нарадзіліся
- 1651: Хуана Інес дэ ла Крус, мексіканская паэтэса
- 1823: Павел Шпілеўскі, беларускі этнограф і пісьменнік (пам. 1861)
- 1840: Агюст Радэн, французскі скульптар (пам. 17.11.1917)
- 1842: Джон Уільям Стрэт, брытанскі фізік
- 1868: Ганна Місуна, беларускі, польскі, літоўскі і расійскі геолаг (пам. 2.5.1922)
- 1885: Міхаіл Грамыка, беларускі пісьменнік і вучоны геолаг (пам. 1969)
- 1902: Таццяна Андрэеўна Бандарчык, беларуская актрыса
- 1902: Уладзімір Варанкін, савецкі гісторык, эсперантолоаг, эсперантамоўны пісьменнік (пам. 3 кастрычніка 1938)
- 1920: Тадэвуш Бароўскі, польскі паэт, празаік і публіцыст (пам. 12.11.1943)
- 1920: Андрэй Макаёнак, беларускі драматург
- 1935: Людміла Гурчанка, расійская актрыса тэатра і кіно
- 1958: Леанід Пранчак, беларускі паэт
- 1961: Надзя Каманэчы, румынская гімнастка, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка
- 1962: Род Куратомі, шматразовы чэмпіён свету па каратэ, тэхнічны дырэктар International Karate Association
- 1980: Раян Гослінг, канадскі акцёр
- 1982: Эн Хэтэўэй, амерыканская кінаактрыса
Памерлі
- 607: Баніфацый III, Папа Рымскі
- 1035: Кнуд Вялікі, кароль Даніі, Англіі і Нарвегіі
- 1572: Рыгор Хадкевіч, вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч (нар. ~1513)
- 1595: Джон Хокінс, англійскі марак
- 1623: Іасафат Кунцэвіч, царкоўны дзеяч, уніяцкі святы (нар. 1580)
- 1903: Каміль Пісаро, французскі мастак
- 1921: Фернан Кнопф, бельгійскі мастак
- 1936: Патрык Генры Брус, амерыканскі мастак
- 1974: Торбергур Тордарсан, ісландскі пісьменнік-сацыяліст і эсперантыст
- 1981: Уільям Холдэн, амерыканскі акцёр
Святкуюць
- Азербайджан — Дзень Канстытуцыі
Катэгорыя·12 лістапада