31 мая
31 мая (31 траўня) — сто пяцьдзясят першы (сто пяцьдзясят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1223: Адбылася бітва на Калцы паміж мангола-татарамі і злучанымі дружынамі князёў паўднёвай і заходняй частак Русі
- 1380: Падпісаны Давыдзішкаўскі дагавор
- 1578: Кароль Генрых III паклаў пачатак будаўніцтву моста Пон-Нёф у Парыжы
- 1433: Жыгімонт I Люксембургскі каранаваны ў Рыме на імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі
- 1859: Запушчаны гадзіннік на вежы Біг-Бен у Лондане
- 1868: У наваколлі Парыжа ў парку Сен-Клод прайшла першая велагонка
- 1873: Падчас раскопак Троі Генрых Шліман выявіў скарб Прыяма
- 1916: Пачалася Ютландская бітва — буйнейшая марская бітва Першай сусветнай вайны
- 1919: У Варшаве створана Польска-беларускае таварыства
- 1942: У блакадным Ленінградзе адбыўся футбольны матч паміж камандамі «Дынама» і «Металічны завод»
- 1967: На Мінскім мотавелазаводзе зроблены мільённы матацыкл
- 2002: У Японіі і Паўднёвай Карэі пачаўся чэмпіянат свету па футболу
- 2008: У Полацку адкрыты памятны знак «Геаграфічны цэнтр Еўропы»
Нарадзіліся
- 1535: Алесандра Алоры, італьянскі мастак
- 1556: Юры (Ежы) Радзівіл, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай (пам. 23.1.1600)
- 1819: Уолт Уітмен, амерыканскі паэт (пам. 26.3.1892)
- 1887: Алексіс Лежэ, французскі паэт, дыпламат, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (псеўд. Сен-Жон Перс; пам. 20.9.1975)
- 1892: Канстанцін Паустоўскі, рускі пісьменнік
- 1923: Элсварт Келі, амерыканскі мастак
- 1929: Нікалас Крашнік, амерыканскі мастак
- 1930: Клінт Іствуд, амерыканскі акцёр, рэжысёр, прадзюсар
- 1948: Святлана Алексіевіч, беларуская пісьменніца
- 1952: Тамара Чабан, беларускі літаратуразнавец
- 1954: Уладзіслаў Блін, каталіцкі царкоўны дзеяч
- 1955: Уладзімір Кузьмін, рускі музыкант
Памерлі
- 1060: Ісаак I Камнін, імператар усходнерымскі, фактычны родапачынальнік дынастыі Камнінаў
- 1246: Ізабела Ангулемская, каралева Англіі
- 1800: Міхал Казімір Агінскі, кампазітар, пісьменнік, мецэнат і дзяржаўны дзеяч ВКЛ (нар. 1730)
- 1809: Франц Іозеф Гайдн, аўстрыйскі кампазітар (нар. 31.3.1732)
- 1832: Эварыст Галуа, французскі матэматык
- 1850: Джузэпэ Джусці, тасканскі паэт-сатырык
- 1945: Курт фон Готберг, адзін з вышэйшых кіраўнікоў германскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі (нар. 1896)
- 1953: Уладзімір Татлін, расійскі мастак, дызайнер, сцэнограф, родапачынальнік мастацкага канструктывізму (нар. 16(18).12.1885)
- 1971: Масіма Кампільі, італа-нямецкі мастак
- 1979: Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзеяч (нар. 3.11.1893)
- 1985: Рэмігіус Нецэр, нямецкі мастак
Святкуюць
- Сусветны дзень без тытуню.
- Сусветны дзень барацьбы з няроўнасцю.
- Сусветны дзень культуры.
- Дзень хіміка
Катэгорыя·31 мая