10 снежня
10 снежня — трыста сорак чацвёрты (трыста сорак пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1589: Кобрыну нададзены герб.
- 1868: У Лондане ўсталяваны першы святлафор.
- 1918: Чырвоная Армія ўступіла ў Мінск.
- 1945: Адкрытая Беларуская гімназія ў Рэгенсбургу (Германія), першы дырэктар Аляксандр Орса.
- 1948: Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.
- 1963: Уведзена ў эксплуатацыю першая чарга калійнага камбіната ў Салігорску.
- 2007: Пачаў выходзіць у эфір тэлеканал «Белсат».
Нарадзіліся
- 1870: Фердынанд Рушчыц, жывапісец і педагог (пам. 30.10.1936)
- 1878: Мікалай Бліадухо, беларускі геолаг (пам. 13.1.1935)
- 1852: Вандалін Шукевіч, беларускі археолаг і этнограф (пам. 1.12.1919)
- 1892: Павел Аляксюк, беларускі палітык
- 1905: Рэната Біролі, італьянскі мастак
- 1908: Аліўе Месіян, французскі кампазітар
- 1910: Уладас Дрэма, літоўскі мастак і мастацтвазнаўца, супрацоўнік Беларускага музея ў Вільні (пам. 4.1.1995)
- 1926: Уладзімір Бакуновіч, беларускі грамадскі дзеяч, эканаміст (пам. 23.5.1992)
- 1930: Мікола Арочка, беларускі паэт і літаратуразнавец (пам. 2.3.2013)
- 1951: Алесь Каско, беларускі паэт
- 1957: Майкл Кларк Дункан, амерыканскі акцёр (пам. 3.9.2012)
Памерлі
- 741: Рыгор III, Папа Рымскі (нар. у 690)
- 1081: Нікіфар III Ватаніят, візантыйскі імператар (нар. каля 1002)
- 1851: Карл Дрэз, нямецкі вынаходнік (нар. 29.4.1785)
- 1896: Альфрэд Нобель, шведскі хімік, інжынер, фундатар Нобелеўскай прэміі (нар. 21.10.1833)
- 2006: Аўгуста Піначэт, кіраўнік Чылі (нар. 25.11.1915)
- 2017: Іван Іванавіч Мацкевіч, беларускі акцёр
Святкуюць
- ААН: Дзень правоў чалавека
- Міжнародны дзень правоў жывёл
- Расія: Дзень стварэння службы сувязі МУС
- Тайланд: Дзень Канстытуцыі
Катэгорыя·10 снежня