1908
Падзеі
- 1 студзеня: Эрнст Брэнэр у чарговы раз стаў прэзідэнтам Швейцарскай канфедэрацыі
- 1 студзеня: Пачала працаваць першая міжгародняя тэлефонная лінія Мінск-Барысаў
- 22 студзеня: У Мінску пачаў працу І-ы з’езд лекараў Мінскай губерніі
- 27 студзеня: Выйшаў першы нумар газеты “Мінскі кур’ер”
- 1 лютага: У Лісабоне застрэлены партугальскі кароль Карл I і яго сын, прынц Людовік Філіп. На пасаду новага караля ўзышаў малодшы брат Людовіка Філіпа Мануэль II.
- У вёсцы Гудагай Астравецкага раёна адбыўся адзін з найбуйнейшых землятрусаў на Беларусі. Моц саставіла 7 балаў.
Нарадзіліся
- 29 лютага: Балтус, французскі мастак
- 7 сакавіка: Ганна Маньяні, італьянская актрыса (пам. 26.9.1973)
- 5 красавіка: Герберт фон Караян, аўстрыйскі дырыжор (пам. 16.7.1989)
- 23 мая: Джон Бардзін, амерыканскі фізік, двойчы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (пам. 30.1.1991)
- 28 мая: Ян Флемінг, брытанскі пісьменнік (пам. 12.8.1964)
- 26 чэрвеня : Сальвадор Альендэ, прэзідэнт Чылі
- 3 жніўня: Біргіт Кульберг, шведскі харэограф
- 19 верасня: Міка Тоймі Валтары, фінскі пісьменнік (пам. 26.9.1979)
- 11 лістапада: Міхась Багун, беларускі паэт, перакладчык (пам. 17.2.1938)
Памерлі
- 25 студзеня: Міхаіл Чыгорын, рускі шахматыст
Катэгорыя·1900-я Катэгорыя·1908 Катэгорыя·Гады