1991
Падзеі
- Распад СССР
Студзень
- 7 студзеня — Пастановай урада Беларусі дні святкавання Раства 25 снежня і 7 студзеня абвешчаны непрацоўнымі днямі.
- 13 студзеня — Савецкія войскі штурмам узялі будынак тэлецэнтра ў Вільні; адзначаецца ў Літве як Дзень абаронцаў свабоды.
- 15 студзеня — У Мінску заснаваны Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй.
- 30 студзеня — Прэм’ера фільма «Маўчанне ягнят» адбылася ў Нью-Ёрку.
Люты
Сакавік
- 15 сакавіка — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новую Канстытуцыю — Асноўны закон Рэспублікі Беларусь.
- 17 сакавіка — Адбыўся агульнасаюзны рэферэндум, у якім узялі ўдзел 83,3 % грамадзян БССР, з якіх за захаванне Савецкага Саюза прагаласавалі 82,7 %.
- 23 сакавіка — 24 сакавіка — II з’езд БНФ ў Мінску.
Красавік
- 3 красавіка — Рабочыя перакрылі рух трамваяў на вуліцы Даўгабродскай у Мінску, пачатак Красавіцкіх забастовак у Беларусі.
- 13 красавіка — Утвораны Мінска-Магілёўская каталіцкая архідыяцэзія і Гродзенская дыяцэзія.
- 25 красавіка — Удзельнікі палітычнай стачкі ў Оршы блакіравалі чыгуначны вузел
Май
Чэрвень
Жнівень
- 24 жніўня — Украіна абвясціла незалежнасць.
- 24 жніўня — Міхаіл Гарбачоў пакінуў пасаду генеральнага сакратара ЦК КПСС.
- 25 жніўня — Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР нададзеная сіла канстытуцыйнага закону. Прыпынена дзейнасць КПБ.
- 26 жніўня — Закон аб палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР
Верасень
- 19 верасня — Прыняцце новай назвы краіны — Рэспубліка Беларусь — і дзяржаўных сімвалаў (герба Пагоня і бела-чырвона-белага сцяга)
Кастрычнік
Лістапад
Снежань
- 8 снежня — Падпісанне ў Віскулях пагаднення аб скасаванні Дамовы аб утварэнні СССР і спыненні яго існавання
- 8 снежня — Стварэнне СНД
- 9 снежня — Плошчы каля Дома ўрада ў Мінску нададзена назва Плошча Незалежнасці
- 11 снежня — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Палажэнне «Аб Дзяржаўным бела-чырвона-белым сцягу Рэспублікі Беларусь»
- 28 снежня — Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з ЗША
Нарадзіліся
- 15 красавіка: Анастасія Віннікава, беларуская спявачка
Памерлі
- 7 студзеня: Кандрат Крапіва, беларускі паэт (нар. 5.3.1896)
- 11 студзеня: Карл Дэйвід Андэрсан, амерыканскі фізік
- 17 студзеня: Улаф V, кароль Нарвегіі
- 30 студзеня: Джон Бардзін, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскіх прэмій па фізіцы (1956) і (1972) (нар. 23.5.1908)
- 9 лютага: Аркадзь Мігдал, савецкі фізік-тэарэтык, акадэмік АН СССР (нар. 11.3.1911)
- 12 сакавіка: Вільям Хайнесен, фарэрскі пісьменнік
- 12 сакавіка: Рагнар Граніт, шведскі нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1967) (нар. 30.10.1900)
- 7 ліпеня: Міхась Рудкоўскі, савецкі беларускі паэт і перакладчык (нар. 17.4.1936)
- 14 ліпеня: Павел Маразенка, савецкі акцёр тэатру і кіно, заслужаны артыст Украінскай ССР (нар. 5.7.1939)
- 30 жніўня: Жан Тэнглі, швейцарскі скульптар
- 3 верасня: Фрэнк Капра, амерыканскі кінарэжысёр
- 7 верасня:Эдвін Макмілан, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1951) (нар.18.9.1907)
- 28 верасня: Майлс Дэйвіс, амерыканскі джазавы музыкант
- 27 кастрычніка: Пейке Кох, нідэрландскі мастак
- 24 лістапада: Фрэдзі Меркуры, англійскі спявак і музыкант, вакаліст рок-гурта «Queen» (нар. 5.9.1946)
- 20 снежня: Гастон Варэнгьен, французскі лінгвіст, эсперантолаг, паэт, перакладчык, публіцыст на мове эсперанта
Катэгорыя·1990-я Катэгорыя·1991 Катэгорыя·Гады