15 красавіка
15 красавіка — сто пяты (сто шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 73: Рымляне, пасля працяглай аблогі, захапілі іўдзейскую крэпасць Масада.
- 1071: Пасля трохгадовай аблогі змучанныя голадам жыхары горада Бары здаліся нарманам пад кіраўніцтвам Роберта Гвіскара. Візантыя такім чынам губляе апошнія валоданні ў Апуліі.
- 1432: Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, скасаваную вялікім князем Свідрыгайлам.
- 1783: Утворана каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія.
- 1896: Скончыліся Гульні I Алімпіяды, якія праходзілі ў Афінах.
- 1942: У акупаваным нацыстамі Мінску пачала выдавацца газета «Мінскер цайтунг».
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Канадай.
- 2013: Выбухі на Бостанскім марафоне.
- 2019: Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці.
Нарадзіліся
- 1452: Леанарда да Вінчы, вялікі мастак, архітэктар і навуковец (пам. 2.5.1519)
- 1646: Крысціян V, кароль Даніі
- 1684: Кацярына I, імператрыца расійская (пам. 6(17).5.1727)
- 1688: Іаган Георг Бергмюлер, нямецкі мастак
- 1707: Леанард Эйлер, швейцарскі матэматык (пам. 18.9.1783)
- 1786: Джон Франклін, даследчык Арктыкі
- 1812: Тэадор Русо, французскі мастак
- 1843: Генры Джэймс, амерыканскі пісьменнік
- 1858: Эміль Дзюркгейм, французскі сацыёлаг (пам. 15.11.1917)
- 1865: Вольга Базнаньская, польская мастачка
- 1874: Іаганес Штарк, нямецкі фізік
- 1875: Джэймс Джэй Джэфрыс, амерыканскі баксёр
- 1886: Мікалай Гумілёў, рускі паэт, навуковец афрыканіст (пам. 1921)
- 1889: Томас Харт Бентан, амерыканскі мастак
- 1900: Уладзімір Тамашчык, беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч (пам. 9.6.1970)
- 1901: Джо Дэвіс, англійскі снукерыст (пам. 10.6.1978)
- 1912: Кім Ір Сен, дзяржаўны дзеяч Паўночнай Карэі, генеральны сакратар Працоўнай партыі Карэі (пам. 8.7.1994)
- 1930: Вігдзіс Фінбагадоцір, прэзідэнт Ісландыі
- 1938: Клаўдзія Кардынале, італьянская кінаактрыса
- 1949: Ала Пугачова, савецкая і расійская эстрадная спявачка, прадзюсар, аўтар песень, кінаактрыса
- 1979: Люк Эванс, англійскі акцёр.
- 1983: Алісэ Брага, бразільская актрыса
- 1990: Эма Уотсан, брытанская актрыса і фотамадэль
Памерлі
- 1697: Карл XI, кароль Швецыі
- 1756: Жак Касіні, французскі астраном
- 1757: Разальба Кар’ера, італьянская мастачка
- 1757: Франц Ёзэф Шпіглер, нямецкі мастак (нар. 5.4.1691)
- 1763: Фёдар Волкаў, рускі акцёр, заснавальнік рускага тэатра (нар. 20.2.1729)
- 1765: Міхаіл Ламаносаў, расійскі навуковец і паэт (нар. 19.11.1711)
- 1847: Станіслаў Юндзіл, прыродазнавец, адзін з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі, доктар філасофіі і тэалогіі (нар. 6.5.1761)
- 1852: Тадэвуш Тышкевіч, дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ і Расійскай імперыі (нар. 6(17).9.1774)
- 1853: Агюст Ларан, французскі хімік-арганік
- 1902: Эмэ Жуль Далу, французскі скульптар
- 1943: Арыстарх Васілевіч Лянтулаў, расійскі мастак
- 1980: Жан-Поль Сартр, французскі пісьменнік і філосаф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1964) (нар. 21.6.1905)
- 1990: Грэта Гарба, шведская і амерыканская кінаактрыса (нар. 18.9.1905)
- 1986: Жан Жэнэ, французскі пісьменнік, паэт і драматург (нар. 19.12.1910)
- 2010: Алег Елізараў, беларускі мастак-авангардыст
- 2015: Уладзімір Содаль, беларускі літаратуразнавец, краязнавец (нар. 13.9.1937)
Святкуюць
- Дзень экалагічных ведаў
- Міжнародны дзень культуры
- Сусветны дзень мастацтва
- Боснія і Герцагавіна: Дзень арміі
- Грузія: Дзень Кахання
- Іспанія: Дзень дзяцей
- Казахстан: Дзень закаханых
- Паўночная Карэя: Свята Сонца (Дзень нараджэння Кім Ір Сена)
- Расія: Дзень спецыяліста па радыёэлектроннай барацьбе
- Украіна: Дзень работнікаў крымінальнага вышуку Украіны
Катэгорыя·15 красавіка