2010
Падзеі
Студзень
- 3 студзеня — ЗША і Вялікабрытанія закрылі свае пасольствы ў Емене з-за пагрозаў з боку Аль-Каіды.
- 4 студзеня — Адбылося ўрачыстае адкрыццё самага высокага будынка ў свеце — Бурдж Дубай
- 8 студзеня — Футбольная зборная Тога пакінула Кубак афрыканскіх нацый 2010 (Ангола) пасля ўзброенага нападу на яе аўтобус (загінула тры чалавекі)
- 12 студзеня — Катастрафічнае землетрасенне на Гаіці
- 21 студзеня — Полацк абвешчаны «Культурнай сталіцай Беларусі — 2010»
- 22 студзеня — Патрыярхам сербскім абраны епискап Ірыней
- 25 студзеня — Візіт прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава ў Беларусь
- 30 студзеня — Афіцыйна адкрыта Мінск-Арэна
Люты
- 7 лютага — Другі тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне
- 15 лютага — Адбылася беларуская прэм’ера фільма «Акупацыя. Містэрыі» рэжсёра Андрэя Кудзіненка
- 12—28 лютага — Алімпійскія гульні ў Ванкуверы
- 25 лютага — Віктар Януковіч заступіў на пасаду прэзідэнта Украіны
- 25 лютага — Аляксей Грышын заваяваў першы залаты медаль у гісторыі Рэспублікі Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях
Сакавік
- 3 сакавіка — Юлія Цімашэнка пайшла ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Украіны
- 7 сакавіка — Гурт Rammstein упершыню наведвае Беларусь
- 21 сакавіка — На Ісландыі пачалося буйное вывяржэнне вулкана Эйяф’ядлаёкюдля
Красавік
- 7 красавіка — У Кыргызстане адбыўся дзяржаўны пераварот
- 10 красавіка — У выніку авіякатастрофы пад Смаленскам загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, шэраг членаў урада, Сената, дэпутатаў Сейма, ваенных, рэлігійных дзеячаў
- 16 красавіка — у Светлагорску адбылася II-ая гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя «Шацілкаўскія чытанні»
- 19 красавіка — Адхілены ад улады прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў разам з сям’ёй прыбыў у Мінск
- 23—25 красавіка — Сутыкненні ў Паўднёвым Дарфуры.
Май
- 11 мая — У Шанхаі (КНР) адкрылася сусветная выстаўка Expo 2010
- 11 мая — Дэвід Кэмеран прызначаны прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі
- 23 мая — Скончыўся 74-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай (Германія). Чэмпіёнам стала зборная Чэхіі
- 29 мая — Фінал конкурса песні Еўрабачанне 2010
Чэрвень
- 10 чэрвеня — Спартыўны арбітражны суд вынес рашэнне аб тым, што допінг-пробы беларускіх кідальнікаў молату І. Ціхана і В. Дзевятоўскага падчас Алімпіяды-2008, якія далі станоўчы вынік на тэстастэрон, былі ўзяты з парушэннем правілаў. Такім чынам, спартсменам вернуты тытулы прызёраў Алімпіяды
- 23 чэрвеня — Пастаўкі расійскага газу ў Беларусь скарочаныя на 60% ад плану
- 26 чэрвеня — Элтан Джон упершыню наведвае Беларусь
Ліпень
- 4 ліпеня — Браніслаў Камароўскі атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы
- 11 ліпеня — У ПАР скончыўся XIX чэмпіянат свету па футболу (стартаваў 11 чэрвеня). Чэмпіёнам стала зборная Іспаніі
Жнівень
- 2 жніўня — У сувязі з ляснымі пажарамі ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі ў 7 рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.
Верасень
- 18 верасня — Sting упершыню наведвае Беларусь
- 28 верасня — Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў адправіў у адстаўку мера Масквы Юрыя Лужкова
- 30 верасня — У Беларусі пачатаўся збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў на пост кіраўніка дзяржавы
Кастрычнік
- 10 кастрычніка — Змяненне канстытуцыйнага статусу Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў
- 16 кастрычніка — Хасэ Карэрас упершыню наведвае Беларусь
- 20 кастрычніка — Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ прыбыла з рабочым візітам у Мінск
- 24 кастрычніка — беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў Маскве выйграла Кубак Крамля
- 25 кастрычніка — Выбух і пажар на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» у Пінску
Лістапад
- лістапад — Запуск першага перуанскага спадарожніка
- 20 лістапада — Фінал Дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне 2010 ў Мінску
Снежань
- 19 снежня — Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 2010
- 28 снежня — Міхаіл Мясніковіч прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі
Памерлі
- 12 студзеня — Ванда Скуратовіч, беларуская каталіцкая грамадска-рэлігійная дзеячка (нар. 1925)
- 27 студзеня — Джэром Дэвід Сэлінджэр, амерыканскі пісьменнік (нар. 1.1.1919)
- 27 лютага — Уладзіслаў Галкін, расійскі акцёр тэатра і кіно (нар. 25.12.1971)
- 22 сакавіка — Валянціна Талкунова, савецкая і расійская спявачка (нар. 12.7.1946)
- 22 сакавіка — Кастусь Тарасаў, беларускі пісьменнік (нар. 10.10.1940)
- 22 сакавіка — Джэймс Блэк, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1988)
- 1 красавіка — Яўген Паўлавіч Дзямідчык, беларускі вучоны ў галіне анкалогіі і хірургіі
- 10 красавіка — Лех Качыньскі, прэзідэнт Польшчы (нар. 18.6.1949)
- 10 красавіка — Мірон (Хадакоўскі), архіепіскап гайнаўскі, праваслаўны ардынарый Войска Польскага (нар. 21.10.1957)
- 21 красавіка — Хуан Антоніа Самаранч, іспанскі палітык і бізнесмен, дзеяч Алімпійскага руху (нар. 17.7.1920)
- 30 красавіка — Пауль Маер, каталіцкі кардынал (нар. 23.5.1911)
- 5 мая — Умару Яр-Адуа, 13-ы прэзідэнт Нігерыі
- 13 мая — Жан Фера, французскі спявак (нар. 26.12.1930)
- 6 чэрвеня — Паўль Вундэрліх, нямецкі мастак
- 7 жніўня — Бруна Крэмер, французскі акцёр (нар. 6.10.1929)
- 8 жніўня — Патрыцыя Ніл, амерыканская актрыса
- 23 жніўня — Марсель Альбер, французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў гады Вялікай айчыннай вайны
- 5 верасня — Карнель (мастак)
- 12 верасня — Клод Шаброль, французскі кінарэжысёр
- 26 верасня — Глорыя Сцюарт, амерыканская актрыса
- 29 верасня — Тоні Кёрціс, амерыканскі кінаакцёр (нар. 3.6.1925)
- 27 кастрычніка — Нестар Кіршнер, 54-ы прэзідэнт Аргенціны
- 3 лістапада — Віктар Чарнамырдзін, савецкі і расійскі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч (нар. 9.4.1938)
- 8 лістапада — Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі (нар. 18.2.1922)
- 28 лістапада — Леслі Нільсен, канадскі і амерыканскі акцёр (нар. 11.2.1926)
Іншае
- Звычайная пустальга — птушка года Беларусі
Катэгорыя·2010 Катэгорыя·2010-я Катэгорыя·XXI стагоддзе Катэгорыя·Гады Катэгорыя·Дзесяцігоддзі