28 лістапада
28 лістапада — трыста трыццаць другі (трыста трыццаць трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1095: Скончыўся Клермонскі Сабор, які быў скліканы Папам Урбанам II
- 1798: Расійскі імператар Павел I выбраны гросмайстрам Мальтыйскага ордэна.
- 1923: Заснаванае літаратурнае аб’яднанне «Маладняк».
- 1943: У Тэгеране адкрылася канферэнцыя кіраўнікоў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі.
- 1994: У Нарвегіі адбыўся рэферэндум, на якім большасць выбаршчыкаў выказаліся супраць уступлення краіны ў Еўрапейскі Саюз.
- 2018: Будслаўскі фэст уключаны ЮНЕСКА ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Нарадзіліся
- 1631: Абрахам Брэйгель, італьянскі мастак
- 1868: Маю Ласіла, фінскі пісьменнік (пам. 21.5.1918)
- 1880: Аляксандр Блок, рускі паэт
- 1892: Павел Аляксюк, беларускі палітычны дзеяч
- 1908: Клод Леві-Строс, французскі антраполаг, этнолаг (пам. 30.10.2009)
- 1915: Канстанцін Сіманаў, савецкі пісьменнік (пам. 28.8.1979)
- 1931: Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык (пам. 21.8.1979)
- 1938: Том Рыген, амерыканскі філосаф, абаронца правоў жывёл
- 1955: Алясандра Альтабелі, італьянскі футбаліст
- 1958: Уладзімір Карват, беларускі ваенны лётчык першага класа, падпалкоўнік, першы Герой Беларусі (пам. 23.5.1996)
Памерлі
- 741: Рыгор III, Папа Рымскі (нар. у 690)
- 1859: Вашынгтон Ірвінг, амерыканскі пісьменнік (нар. 3.3.1783)
- 1939: Джэймс Нейсміт, стваральнік баскетбола
- 1954: Энрыка Фермі, італьянскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 29.9.1901)
- 1999: Яўген Патафеевіч Шыпіла, беларускі акцёр (нар. 7.10.1943)
- 2010: Леслі Нільсен, канадскі і амерыканскі акцёр (нар. 11.2.1926)
- 2012: Алег Сурскі, беларускі дызайнер, мастак, арт-крытык і мастацтвазнаўца
Святкуюць
- Албанія : Дзень незалежнасці
- Бурундзі: Дзень Рэспублікі
- Іран: Дзень ваенна-марскіх сіл
- Рэспубліка Конга: Дзень Рэспублікі
- Маўрытанія: Дзень незалежнасці
- Панама: Дзень абвяшчэння незалежнасці
- Усходні Тымор: Дзень абвяшчэння незалежнасці
- Чад: Дзень Рэспублікі
Катэгорыя·28 лістапада