6 чэрвеня
6 чэрвеня — сто пяцьдзясят сёмы (сто пяцьдзясят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 848: Карл II Лысы быў каранаваны ў Арлеане як кароль Аквітаніі.
- 1523: Густаў I Васа становіцца каралём Швецыі, разарваўшы Кальмарскую унію.
- 1633: Ліпнішкі атрымалі гарадскі герб.
- 1664: Перамога войска ВКЛ над маскоўскім у бітве пад Віцебскам.
- 1696: Першая баявая аперацыя рускага флоту: Азоў адрэзаны ад мора.
- 1757: У Віцебску згарэў Ніжні замак, больш не аднаўляўся.
- 1867: Польскі тэрарыст Беразоўскі здзейсніў замах на рускага цара Аляксандра II.
- 1883: У Маскве асвечаны Храм Хрыста Збавіцеля.
- 1944: У ходзе Другой сусветнай вайны войскі саюзнікаў высадзіліся ў Францыі, адкрыты Другі фронт.
- 1962: Заснавана Беларускае таварыства аховы прыроды.
- 1997: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Саудаўскай Аравіяй.
- 2012: Праходжанне Венеры па дыску Сонца.
Нарадзіліся
- 1519: Андрэа Чэзальпіна, італьянскі медык
- 1599: Дыега Веласкес, іспанскі мастак (пам. 6.8.1660)
- 1756: Джон Трамбал, амерыканскі мастак
- 1799: Аляксандр Пушкін, рускі паэт і пісьменнік (пам. 10.2.1837)
- 1801: Аляксандр Безак, рускі ваенны дзеяч, кіеўскі губернатар
- 1841: Эліза Ажэшка, польская пісьменніца (пам. 18.5.1910)
- 1842: Ягор Замыслоўскі, гісторык, археограф, педагог (пам. 9.5.1896)
- 1844: Канстанцін Апалонавіч Савіцкі, рускі мастак-перасоўнік (пам. 13.2.1905)
- 1850: Карл Фердынанд Браўн, фізік
- 1857: Аляксандр Ляпуноў, рускі матэматык, стваральнік тэорыі ўстойлівасці раўнавагі і руху
- 1868: Роберт Фалкан Скот, англійскі марскі афіцэр, падарожнік, адзін з першаадкрывальнікаў Паўднёвага полюса (пам. 1912)
- 1875: Томас Ман, нямецкі пісьменнік (пам. 12.8.1955)
- 1881: Ота Гейгенбергер, нямецкі мастак
- 1886: Марк Блок, французскі гісторык (пам. 16.6.1944)
- 1895: Мікалай Аляксандравіч Шчорс, камандзір Грамадзянскай вайны
- 1909: Сямён Бабаеўскі, рускі пісьменнік
- 1929: Віктар Канецкі, рускі пісьменнік-марыніст
- 1932: Уладзімір Сеўрук, партыйны і грамадскі дзеяч, публіцыст і перакладчык (пам. у 2005)[1]
- 1937: Іван Некрашэвіч, заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР[1]
- 1947: Валерый Даўгала, сучасны беларускі мастак-манументаліст
- 1947: Уладзімір Матрос, акцёр, рэжысёр Гомельскага тэатра лялек, заслужаны артыст Беларусі[1]
- 1950: Аляксей Дудараў, беларускі драматург
- 1952: Уладзімір Уладзіміравіч Іваноў, беларускі артыст балета
Памерлі
- 1569: Юрый Аляксандравіч Хадкевіч, дзяржаўны дзеяч ВКЛ (нар. 1524)
- 1829: Нэнсі Шанаўдытыт, апошняя прадстаўніца індзейскага народа беатук
- 1934: Браніслаў Эпімах-Шыпіла, беларускі мовазнавец і выдавец (нар. 4.9.1859)
- 1956: Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, фатограф, навуковец (нар. 5.9.1893)
- 1962: Іў Кляйн, французскі мастак
- 1964: Альбіна Асіповіч, амерыканская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка
- 1976: Андрэ Бодэн, французскі жывапісец
- 1980: Генры Мілер, амерыканскі пісьменнік і мастак (нар. 26.12.1891)
- 2010: Паўль Вундэрліх, нямецкі мастак
- 2011: Уладзімір Конан, беларускі філосаф, гісторык, літаратурны крытык (нар. 23.4.1934)
- 2012: Рэй Брэдберы, амерыканскі пісьменнік-фантаст
Святкуюць
- Швецыя: Нацыянальны дзень Швецыі
- Англія: Дзень каралевы
- Балівія: Дзень настаўніка
- Паўднёвая Карэя: Дзень памяці
Зноскі
- 1 2 3 Нацыянальная бібліятэка Беларусі Архівавана 22 ліпеня 2020.
Катэгорыя·16 чэрвеня Катэгорыя·26 чэрвеня Катэгорыя·6 чэрвеня