1905
Падзеі
- 22 студзеня (па старым стылі, 9 студзеня): Крывавая нядзеля
- 20 лютага—10 сакавіка: руска-японская вайна — бітва пры Мукдэне
- 5 верасня (па старым стылі, 23 жніўня): руска-японская вайна завяршылася Портсмуцкім мірам
- 18 кастрычніка: Курлоўскі расстрэл у Мінску
Нарадзіліся
- 3 студзеня: Уладзімір Хадыка, беларускі паэт
- 21 студзеня: Крысціян Дыёр, французскі мадэльер адзення
- 1 лютага: Эміліа Джына Сегрэ, амерыканскі фізік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1959).
- 2 лютага (па старым стылі, 20 студзеня): Айн Рэнд, амерыканская пісьменніца і філосаф
- 18 сакавіка Томас Таўнсенд Браўн, амерыканскі навуковец Роберт Донэт, англійскі акцёр
- 19 сакавіка: Альберт Шпеер, адзін з вядучых архітэктараў у нацыянал-сацыялістычнай Германіі
- 23 сакавіка: Джаан Кроўфард, амерыканская актрыса
- 18 красавіка: Джордж Херберт Хітчынгс, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1988)
- 16 мая: Генры Фонда, амерыканскі акцёр тэатра і кіно
- 25 мая: Сяргей Хмара (сапр. Сіняк), беларускі пісьменнік, паэт, журналіст, грамадска-палітычны дзеяч
- 21 чэрвеня: Жан-Поль Сартр, французскі філосаф, пісьменнік і літаратуразнавец, прадстаўнік экзістэнцыялізму і фенаменалогіі
- 25 ліпеня: Эліяс Канеці, аўстрыйскі, балгарскі, брытанскі пісьменнік, драматург, культуролаг, сацыяльны мысляр
- 29 ліпеня: Даг Хамаршольд, шведскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат; Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (1953—1961)
- 5 жніўня: Васіль Васільевіч Лявонцьеў, амерыканскі эканаміст, стваральнік тэорыі міжгаліновага аналізу, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1973)
- 3 верасня: Карл Дэйвід Андэрсан, амерыканскі фізік
- 18 верасня: Грэта Гарба, шведская і амерыканская кінаактрыса
- 28 верасня: Макс Шмелінг, нямецкі баксёр-прафесіянал
- 30 верасня: Невіл Франсіс Мот, англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1977)
- 6 кастрычніка: Хелен Уілз-Мудзі, амерыканская тэнісістка-аматарка
- 23 кастрычніка: Фелікс Блох, швейцарскі фізік
- 17 лістапада: Астрыд Шведская, першая жонка караля Леапольда III, каралева Бельгіі
Памерлі
- 18 жніўня: Альберт Эдэльфельт, фінскі мастак
- 20 снежня: Дзмітрый Аверкіеў, рускі пісьменнік (нар. 12.10.1836)
Катэгорыя·1900-я Катэгорыя·1905 Катэгорыя·Гады