5 верасня
5 верасня — дзвесце сорак восьмы (дзвесце сорак дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1557: Сустрэча прадстаўнікоў ВКЛ і Інфлянцкага ордэна пад Пазволем, якая скончылася (14.9) заключэннем Пазвольскага дагавору.
- 1698: Расійскі імператар Пётр I ўвёў падатак на бароды.
- 1800: Вялікабрытанія захапіла Мальту.
- 1905: Скончылася Руска-японская вайна.
- 1918: Саўнаркам РСФСР выдаў пастанову пра пачатак чырвонага тэрору, па якім «падлягаюць расстрэлу ўсе асобы, датычныя да белагвардзейскіх арганізацый, змоў і мецяжоў».
- 1950: Заснаваны нацыянальны парк Бандай-Асахі.
- 1977: Запушчаны ў космас аўтаматычны міжпланетны зонд «Вояджэр-1».
- 1978: Па прапанове прэзідэнта ЗША Джымі Картэра ў Кэмп-Дэвідзе пачаліся мірныя перамовы паміж Егіптам і Ізраілем.
- 1991: З’езд народных дэпутатаў СССР прыняў Дэкларацыю праў і свабод чалавека.
- 2013: Прэм’ерай балета «Вітаўт» адкрываецца 81-ы сезон у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.
- 2017: Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла Закон «Аб адукацыі», якім вызначана, што мовай адукацыйнага працэсу будзе дзяржаўная мова.
Нарадзіліся
- 1187: Людовік VIII Леў, кароль Францыі
- 1638: Людовік XIV, кароль Францыі (пам. 1.9.1715)
- 1704: Марыс Кантэн дэ Латур, французскі мастак
- 1735: Іаган Крысціян Бах, нямецкі кампазітар
- 1774: Каспар Давід Фрыдрых, нямецкі жывапісец (пам. 7.5.1840)
- 1786: Сяргей Увараў, расійскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Пецярбургскай АН (пам. 4(16).09.1855)
- 1817: Аляксей Канстанцінавіч Талстой, рускі пісьменнік (пам. 28.9(10.10).1875)
- 1860: Кандрат Лейка, беларускі пісьменнік і педагог (пам. 6.9.1921)
- 1893: Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, фатограф, навуковец (пам. 8.6.1956)
- 1901: Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч (пам. 22.8.1988)
- 1917: Язэп Сажыч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, у 1982—1997 старшыня Рады БНР (пам. 19.11. 2007)
- 1944: Майкл Дуглас, амерыканскі акцёр і прадзюсар
- 1946: Фрэдзі Мерк’юры, вакаліст рок-гурта «Queen» (пам. 1991)
- 1984: Рагнед Малахоўскі, беларускі паэт
Памерлі
- 1857: Агюст Конт, французскі філосаф
- 1906: Людвіг Больцман, аўстрыйскі фізік-тэарэтык
- 1937: Анатоль Дзяркач, беларускі паэт, сатырык, гумарыст, мемуарыст (нар. 6(18).4.1887)
- 1997: Маці Тэрэза, гуманітарны дзеяч
- 2002: Артур Вольскі, беларускі пісьменнік
- 2003: Кір Булычоў, савецкі пісьменнік-фантаст (нар. 1934)
- 2010: Карнель (мастак)
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·15 верасня Катэгорыя·25 верасня Катэгорыя·5 верасня