18 верасня
18 верасня — дзвесце шэсцьдзесят першы (дзвесце шэсцьдзесят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 96: Група змоўшчыкаў на чале з Флавіем Стэфанам забіла імператара Даміцыяна. З яго смерцю скончылася дынастыя Флавіяў.
- 1180: Пасля смерці свайго бацькі Людвіга VII Філіп II стаў каралём Францыі.
- 1502: Хрыстафор Калумб адкрыў архіпелаг Маіс.
- 1651: Пасля шэрагу параз ад войскаў Рэчы Паспалітай Багдан Хмяльніцкі заключыў з уладамі Белацаркоўскі мір, паводле якога казацкай тэрыторыяй прызнавалася толькі Кіеўскае ваяводства, а Хмяльніцкі мусіў падпарадкоўвацца вялікаму гетману кароннаму і не мець самастойных знешніх зносін.
- 1772: Расійская імперыя, Аўстра-Венгрыя і Каралеўства Прусія давялі да ўлад Рэчы Паспалітай аб факце падзелу яе тэрыторыі і запатрабавалі склікання надзвычайнага сейма, каб фармальна пацвердзіць законнасць сваіх захопаў.
- 1915: Кайзераўскія войскі занялі Вільню, у гэты ж дзень пачаўся Свянцянскі прарыў — наступальная аперацыя кайзераўскіх войск на Заходнім фронце.
- 1919: Польскія войскі акупіравалі Мінск.
- 1931: Пачалася японская інтэрвенцыя ў Маньчжурыю.
- 1997: На рэферэндуме насельніцтва Уэльса вырашыла стварыць уэльскі рэгіянальны парламент.
- 2014: Рэферэндум у Шатландыі не ўхваліў незалежнасць ад Вялікабрытаніі.
Нарадзіліся
- 53: Траян, імператар рымскі (пам. 117)
- 1765: Рыгор XVI, Папа Рымскі (пам. 1.6.1846)
- 1819: Леон Фуко, французскі фізік і астраном (пам. 11.2.1868)
- 1838: Антон Маўвэ, галандскі жывапісец
- 1848: Крысціян VIII, кароль Нарвегіі і Даніі (пам. 20.1.1848)
- 1868: Ян Веркадэ, нідэрландскі мастак
- 1872: Аўгустс Кірхенштэйнс, латвійскі навуковец, дзяржаўны дзеяч
- 1905: Грэта Гарба, шведская і амерыканская актрыса (пам. 15.4.1990)
- 1910: Ёзэф Таль, ізраільскі кампазітар
- 1939: Жоржы Фернанду Бранку ды Сампаю, прэзідэнт Партугальскай рэспублікі
- 1989: Серж Ібака, іспанскі баскетбаліст
Памерлі
- 96: Даміцыян, рымскі імператар
- 1598: Таётомі Хідэёсі, японскі ваенны і палітычны дзеяч
- 1783: Леанард Эйлер, швейцарскі матэматык
- 1861: Антоні Гарэцкі, польскі паэт (нар. 1787)
- 1872: Карл XV, кароль Швецыі і кароль Нарвегіі (нар 3.5.1826)
- 1939: Гвен Джон, валійская мастачка
- 1958: Олаф Гульбрансан, нарвежскі мастак
- 1970: Джымі Хендрыкс, амерыканскі гітарыст, спявак і кампазітар (нар. 27.11.1942)
- 1972: Фрыц Гларнер, швейцарскі і амерыканскі мастак
- 1980: Кэтрын Эн Портэр, амерыканскі пісьменніца
- 1992: Ян Скрыган, беларускі пісьменнік (нар. 16.11.1905)
Святкуюць
- Чылі, Дзень нацыянальнай незалежнасці.
Катэгорыя·18 верасня