30 верасня
30 верасня — дзвесце семдзесят трэці (дзвесце семдзесят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1472: Іаган Гутэнберг выдаў у Майнцы першую ў Еўропе друкаваную кнігу, г.зв. «Біблію Гутэнберга» або «42-радковую Біблію».
- 1791: У Вене адбылася прэм’ера апошняй оперы Моцарта «Чароўная флейта».
- 1901 У Францыі ўводзіцца абавязковая рэгістрацыя аўтамабіляў, якія могуць дасягаць хуткасці больш за 36 км/гадзіну.
- 1902: Запатэнтаваны штучны шоўк (віскоза).
- 1938: Падпісана Мюнхенскае пагадненне аб падзеле Чэхаславакіі.
- 1939: Уладзіслаў Сікорскі ўзначаліў польскі эмігранцкі ўрад (у Францыі).
- 1965: У выніку путчу лідар Інданезіі Сукарна адхілены ад рэальнага кіраўніцтва краінай; уладу захапіў генерал Сухарта.
- 1989: У Мінску ўпершыню прайшоў «Чарнобыльскі шлях».
Нарадзіліся
- 1227: Мікалай IV, Папа Рымскі
- 1870: Жан Батыст Перэн, французскі фізік
- 1882: Ганс Вільгельм Гейгер, нямецкі фізік
- 1892: Зоська Верас, беларуская пісьменніца і грамадская дзяячка (пам. 8.10.1991)
- 1896: Аркадзь Астаповіч, беларускі мастак (пам. 21.9.1941)
- 1913: Самуэль Эйленберг, амерыканскі матэматык
- 1921: Дэбора Кер, брытанская актрыса
- 1931: Ніл Гілевіч, дзеяч беларускай культуры, пісьменнік, літаратуразнавец, перакладчык, фалькларыст, адзін з заснавальнікаў ТБМ
- 1933: Ілья Іосіфавіч Кабакоў, амерыканскі мастак
- 1937: Ёханес Груцке, нямецкі мастак
Памерлі
- 1612: Федэрыка Барочы, італьянскі мастак
- 1640: Якапа Кіменці, італьянскі мастак
- 1781: Жан-Батыст Лепрэнс, французскі жывапісец
- 1788: Матэус Гюнтэр, нямецкі жывапісец
- 1827: Вільгельм Мюлер, нямецкі паэт
- 1882: Адольф Генрых Лір, нямецкі мастак
- 1926: Вікторыя Дзюбур, французская мастачка
- 1934: Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, эканаміст (нар. 14.6.1867)
- 1939: Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, беларускі паэт (нар. 22.3.1865)
- 1992: Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец (нар. 10.9.1923)
- 1999: Дзмітрый Ліхачоў, рускі філолаг, акадэмік, перакладчык «Слова пра паход Ігараў», «Аповесці мінулых гадоў» і інш. (нар. 28.11.1906)
- 2005: Зміцер Кісель, беларускі журналіст, гісторык, грамадскі дзеяч (нар. 1962)
- 2011: Ральф Штэйнман, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2011)
- 2014: Марцін Льюіс Перл, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 2019: Джэсі Норман, амерыканская спявачка
Святкуюць
- Міжнародны дзень перакладчыка, заснаваны Міжнароднай федэрацыяй перакладчыкаў у 1991 годзе.
- Міжнародны дзень Інтэрнэту, заснаваны Папам Рымскім Янам Паўлам II у 1998 годзе.
- Абхазія, Дзень незалежнасці.
- Батсвана, Дзень незалежнасці.
- Украіна, Усеўкраінскі дзень бібліятэк. Дзень усынаўлення.
- Карэлія, Дзень вызвалення Карэліі ад фашысцкіх захопнікаў.
Катэгорыя·30 верасня