1791
Падзеі
- 3 мая: Чатырохгадовым соймам прынята Устава аб кіраванні (Канстытуцыя), якой зменена форма праўлення Рэчы Паспалітай з абмежаванай манархіі на канстытуцыйную манархію.
- 14 чэрвеня: Устаноўчым сходам падчас Вялікай французскай рэвалюцыі прыняты Закон Ле Шапелье, які забараняў гільдыі, працоўныя кааліцыі і права на забастоўку.
- 29 лістапада: Экспедыцыя Джорджа Ванкувера адкрыла астравы Чатэм у Ціхім акіяне.
Нарадзіліся
- 21 лютага: Карл Чэрні, аўстрыйскі кампазітар.
- 27 красавіка: Самуэль Морзэ, адзін з вынаходнікаў аднадротавага тэлеграфа, адзін са стваральнікаў азбукі Морзэ, мастак.
- 26 ліпеня: Франц Ксавер Вольфганг Моцарт, аўстрыйскі кампазітар.
- 22 верасня: Майкл Фарадэй, англійскі фізік-эксперыментатар і хімік.
- 23 верасня: Іаган Франц Энке, нямецкі астраном.
Памерлі
- 24 студзеня: Эцьен Марыс Фальканэ, французскі скульптар.
- 14 мая: Франчэска Лебрэн, нямецкая спявачка.
- 22 мая: Юхан Андрэас Мурэй, шведскі батанік, урач.
- 5 снежня: Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазітар і музыкант-віртуоз.
Катэгорыя·1790-я Катэгорыя·1791 Катэгорыя·Гады