26 ліпеня
26 ліпеня — дзвесце сёмы (дзвесце восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 657: Пачатак Сіфінскай бітвы на Еўфраце ў Сірыі паміж арміяй халіфа Алі ібн Абі Таліб і войскамі мяцежнікаў сірыйскага губернатара Муавіі. Бітва працягвалася тры дні, ні адзін з бакоў не здолеў перамагчы.
- 1139: Незалежнасць Партугаліі ад каралеўства Леон.
- 1526: З Санта-Дамінга выпраўляецца іспанская экспедыцыя, каб заснаваць калонію ў Фларыдзе.
- 1572: Пачатак бітвы пры Малодзях у якой войска Маскоўскай дзяржавы (60 тыс.) перамагло асманска-татарскую армію (120 тыс.), таксама бітва паклала канец Апрычніне (сконч. 3.8.1572)
- 1662: Кароль Ян II Казімір Ваза спецыяльнай граматай абавязаў менскіх мяшчан падпарадкоўвацца гарадскім законам, трымацца звычаяў и павіннасцей, у любых абставінах падпарадкоўвацца гарадскому магістрату і ўдзельнічаць у абароне гарадскіх умацаванняў.
- 1847: Ліберыя стала першай незалежнай афрыканскай калоніяй.
- 1887: У Варшаве выйшаў першы падручнік мовы эсперанта.
- 1908: У Парыжы фінішуюць першыя кругасветныя аўтамабільныя гонкі, старт якім быў дадзены 12 лютага ў Нью-Ёрку.
- 1947: Прэзідэнт ЗША Гары Трумэн падпісаў Закон аб нацыянальнай бяспецы, згодна з якім былі створаны Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне і Савет нацыянальнай бяспекі ЗША.
- 1953: Група рэвалюцыянераў на чале з Фідэлем Кастра паспрабавала захапіць казармы Манкада на Кубе.
- 1956: Прэзідэнт Егіпта Гамаль Абдул Насер абвясціў аб нацыяналізацыі Суэцкага канала.
- 1957: СССР запусціў першую шматступенчатую міжкантынентальную балістычную ракету.
- 1997: У Мінску адбыўся 2-гі з’езд беларусаў свету.
Нарадзіліся
- 1030: Станіслаў, біскуп кракаўскі, святы-патрон Польшчы
- 1791: Франц Ксавер Вольфганг Моцарт, аўстрыйскі кампазітар
- 1856: Бернард Шоў, ірландскі драматург (пам. 1950)
- 1863: Язэпс Віталс, латышскі кампазітар (пам. 24.4.1948)
- 1875: Марцін Кухта, друкар, выдавец кніг на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах
- 1875: Карл Густаў Юнг, швейцарскі псіхааналітык (пам. 6.6.1961)
- 1885: Андрэ Маруа, французскі пісьменнік (пам. 9.10.1967)
- 1893: Георг Грос, нямецкі мастак
- 1895: Янкель Адлер, мастак
- 1896: Уладзімір Варава, беларускі пісьменнік і журналіст (пам. 4.5.1929)
- 1928: Стэнлі Кубрык, амерыканскі кінарэжысёр і прадзюсар
- 1933: Эдмунд Фелпс, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2006)
- 1939: Джон Говард, прэм’ер-міністр Аўстраліі
- 1943: Мік Джагер, лідар гурта Ролінг Стоўнз
- 1953: Галіна Крываблоцкая, беларуская мастачка
- 1964: Сандра Булак, амерыканская актрыса
- 1965: Зміцер Саўка, беларускі філолаг
- 1969: Андрэй Юр’евіч Акунькоў, расійскі і амерыканскі матэматык
- 1977: Аляксандр Сыман, беларускі біятланіст
- 1981: Аксана Бязлепкіна, беларуская пісьменніца, літаратуразнаўца, крытык
Памерлі
- 811: Нікіфар I, візантыйскі імператар
- 1471: Павел II, Папа Рымскі
- 1760: Васіль Тацішчаў, расійскі гісторык, грамадскі дзеяч, стваральнік першага ў Расіі энцыклапедычнага слоўніка
- 1920: Фрыдрых Аўгуст фон Каўльбах, нямецкі мастак
- 1931: Міхал Пятроўскі, беларускі хадэцкі дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла ў Беларусі (нар. 3.10.1889)
- 1941: Анры Леон Лебег, французскі матэматык
- 1952: Эва Перон, аргенцінская актрыса, першая лэдзі Аргенціны
- 1976: Мікалай Носаў, рускі пісьменнік і драматург, аўтар дзіцячай трылогіі пра Нязнайку
- 1976: Абрам Роам, савецкі кінарэжысёр
- 1997: Куніхіка Кадайра, японскі матэматык
Святкуюць
Зноскі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·26 ліпеня