22 мая
22 мая (22 траўня) — сто сорак другі (сто сорак трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 964: Бенедыкт V становіцца Папам Рымскім.
- 1455: Адбылася першая бітва пры Сент-Олбансе на поўнач ад Лондана напачатку вайны Пунсовай і Белай ружы.
- 1501: Асвечаны касцёл Святой Ганны ў Вільні.
- 1792: Ашмянам нададзены герб.
- 1863: Скончыўся Кадышскі бой паміж паўстанцкімі атрадамі Аўгустоўскага павета і расійскімі ўрадавымі войскамі.
- 1925: Выйшаў апошні, 36 нумар выдаванай у Вільні газеты «Беларуская доля».
- 1928: У Вільні закончыўся судовы працэс над 56 членамі Беларуская сялянска-работніцкай грамады.
- 1939: Падпісаны «Стальны пакт», які меў паказаць непарушнасць саюза Германіі Гітлера і Італіі Мусаліні.
- 1948: Пачалася аперацыя «Вясна» — найбольшая дэпартацыя ў гісторыі Літвы.
- 1960: Катастрафічнае землетрасенне ў Чылі выклікала цунамі.
- 1974: Заснаваны Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж.
- 1990: Аб’яднанне Паўночнага Емена і Паўднёвага Емена ў адзіную дзяржаву.
- 2004: У ЗША ў штаце Небраска назіралася тарнада з варонкай дыяметрам 4 км.
- 2014: Бой пад Валнавахай паміж прарасійскімі сепаратыстамі і сіламі антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны.
- 2020: Катастрофа Airbus A320 пад Карачы ў Пакістане.
Нарадзіліся
- 1694: Даніель Гран, аўстрыйскі мастак
- 1808: Жэрар дэ Нерваль, французскі паэт
- 1840: Марка Крапіўніцкі, украінскі драматург, акцёр, рэжісёр
- 1844: Мэры Касат, амерыканская мастачка
- 1859: Вільгельм Рыхард Вагнер, нямецкі кампазітар (пам. 13.2.1883)
- 1859: Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменнік
- 1899: Мікола Чарнецкі, беларускі нацыянальны дзеяч (пам. пач. 1944)
- 1900: Мікалай Каспяровіч, беларускі краязнаўца, лексікограф, мастацтвазнаўца і мовазнаўца
- 1907: Алена Аладава, беларуская мастацтвазнаўца
- 1907: Лоўрэнс Аліўе, брытанскі акцёр
- 1924: Шарль Азнавур, французскі акцёр і спявак армянскага паходжання
- 1925: Жан Тэнглі, швейцарскі скульптар
- 1931: Мая Яніцкая, беларускі мастацтвазнаўца, даследчыца гісторыі беларускага мастацкага шкла
- 1940: Ханс-Юрген Дыль, нямецкі мастак
- 1983: Віктар Зуеў, беларускі баксёр
- 1987: Новак Джокавіч, сербскі тэнісіст
Памерлі
- 337: Канстанцін I Вялікі, імператар рымскі, заснавальнік Канстанцінопаля, прылічаны да святых — святы роўнаапостальны (нар. 274)
- 987: Людовік V, кароль Францыі
- 1540: Франчэска Гвічардзіні, італьянскі філосаф
- 1667: Аляксандр VII, Папа Рымскі
- 1762: Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька», дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат
- 1791: Юхан Андрэас Мурэй, шведскі батанік, урач
- 1813: Ёган Якаб Дорнер Старэйшы, нямецкі мастак
- 1885: Віктор Гюго, французскі паэт, раманіст, драматург (нар. 26.2.1802)
- 1938: Уільям Глакенс, амерыканскі мастак
- 1946: Ісак Груневальд, шведскі мастак
- 1984: Карл-Аўгуст Фагерхольм, дзяржаўны і палітычны дзеяч Фінляндыі (нар. 31.12.1901)
- 1987: Васіль Праскураў, беларускі пісьменнік (нар. 25.8.1926)
- 2017: Віктар Купрэйчык, беларускі шахматыст
- 2018: Віктар Піскароў, міністр унутраных спраў БССР
Святкуюць
- Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці
- Емен, Нацыянальнае свята — стварэнне адзінай Еменскай Рэспублікі
- Кыргызстан, Дзень узброенных сіл
Катэгорыя·22 мая