1900
1900 год пачынаецца ў панядзелак па грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 4 студзеня: пад Тыфлісам землетрасенне разбурыла 10 вёсак. Прыкладна 1000 чалавек загінула.
- 8 сакавіка: заснаваны Людовікам XIV французскі нацыянальны тэатр Камеды Франсэз згарэў да вонкавых сцен. Сярод чалавечых ахвяр — таксама 22-гадовая актрыса Яна Энрайот. 29 снежня быў адкрыты новы будынак.
- 11 мая: на Пецярбургскім заводзе «Новае адміралцейства» спушчаны на ваду крэйсер «Аўрора».
- 28 мая: У Партугаліі, Іспаніі, Алжыры і некаторых штатах ЗША назіралася поўнае сонечнае зацьменне.
- 8 верасня: на тэхаскі горад Галвестан абрынуўся смяротны ўраган, які забраў ад 8 да 12 тысяч жыццяў.
Дата невядомая
- Створана Кола беларускіх студэнтаў у Кракаве
- У Кішынёве выдадзена кніга ураджэнца Беларусі А. Н. Шыманоўскага «Аляксандр Сяргеевіч Пушкін: Аб знаходжанні яго ў Кішынёве ў сувязі з папярэднім і наступным жыццём».
Нарадзіліся
Сту́дзень
- 6 студзеня: Аляксандр Фаміч Адамовіч, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.
- 15 студзеня: Вільям Хайнесен, фарэрскі пісьменнік
- 18 студзеня: Віктар Баркоўскі, беларускі філолаг
Люты
- 4 лютага: Жак Прэвер, французскі паэт і кінадраматург
- 12 лютага: Васіль Іванавіч Чуйкоў, савецкі военачальнік
- 22 лютага: Луіс Буньюэль, іспанскі кінарэжысёр
- 29 лютага (13 сакавіка): Гіоргас Сеферыс, найбуйнейшы паэт у сучаснай грэчаскай літаратуры
Сакавік
- 19 сакавіка: Фрэдэрык Жаліо-Кюры, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1935)
- 23 сакавіка: Эрых Фром, нямецка-амерыканскі філосаф і сацыёлаг
- 29 сакавіка: Джон Мак-Івен, аўстралійскі палітык, васемнаццаты прэм’ер-міністр Аўстраліі
Красавік
- 5 красавіка: Спенсер Трэйсі, амерыканскі акцёр
- 25 красавіка: Вольфганг Паўлі, швейцарскі фізік-тэарэтык
- 26 красавіка: Чарлз Рыхтэр, амерыканскі сейсмолаг
Май
- 1 мая: Іньяцыа Сілонэ, італьянскі пісьменнік, публіцыст, палітычны дзеяч сацыялістычнай арыентацыі
- 27 мая: Уладзімір Адамавіч Жылка, беларускі паэт, перакладчык, крытык
Чэрвень
- 5 чэрвеня: Дэніс Габар, венгерскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1971) «за вынаходніцтва і развіццё галаграфічнага метаду»
- 11 чэрвеня: Леапольда Марэчаль, аргенцінскі пісьменнік
- 17 чэрвеня: Марцін Борман, нацысцкі службовец і бліжэйшы паплечнік Гітлера
- 29 чэрвеня: Антуан дэ Сент-Экзюперы, французскі пісьменнік, прафесійны лётчык
Ліпень
- 29 ліпеня: Эйвінд Юнсан, шведскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1974)
Жнівень
- 4 жніўня: Елізавета Боўз-Лаян, жонка караля Георга VI і каралева-кансорт Злучанага Каралеўства ў 1936—1952 як Каралева Елізавета, апошняя імператрыца Індыі (1936—1950), маці каралевы Елізаветы II
- 25 жніўня: Ханс Адольф Крэбс, нямецка-англійскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1953)
Верасень
- 3 верасня: Урха Кеканен, вядомы фінскі палітык, восьмы прэзідэнт Фінляндыі
Кастрычнік
- 7 кастрычніка: Генрых Гімлер, адзін з галоўных палітычных і ваенных дзеячаў Трэцяга рэйха
- 30 кастрычніка: Рагнар Граніт, шведскі нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1967) (пам. 12.3.1991)
Лістапад
- 3 лістапада: Алі Кельмендзі, дзеяч камуністычнага руху Албаніі і Косава
- 8 лістапада: Маргарэт Мітчэл, амерыканская пісьменніца, аўтар рамана-бестсэлера «Знесеныя ветрам»
- 14 лістапада: Аарон Копленд, амерыканскі кампазітар, піяніст, дырыжор і педагог
Снежань
- 3 снежня: Рыхард Іаган Кун, нямецкі хімік і біяхімік
- 7 снежня: Крысціян Матрас, фарэрскі лінгвіст і паэт
Памерлі
- 6 сакавіка: Готліб Даймлер, нямецкі інжынер і прамысловец
- 5 чэрвеня: Стывен Крэйн, амерыканскі паэт
- 4 снежня: Вільгельм Лейбль, нямецкі мастак
Катэгорыя·1900 Катэгорыя·1900-я Катэгорыя·XIX стагоддзе Катэгорыя·XX стагоддзе Катэгорыя·Гады Катэгорыя·Дзесяцігоддзі