5 чэрвеня
5 чэрвеня — сто пяцьдзясят шосты (сто пяцьдзясят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1224: заснаваны Неапалітанскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха II
- 1849: Данія абвешчана канстытуцыйнай манархіяй.
- 1862: Падпісаны Сайгонскі дагавор, які завяршыў першы этап ваеннага канфлікту паміж В’етнамам і Францыяй.
- 1919: У Вільні выйшаў першы нумар «Беларускага жыцця» пад рэдакцыяй Ф. Аляхновіча.
- 1923: У Вільні выйшаў першы нумар газеты «Вольны сцяг», органа Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, закрытай польскімі ўладамі — апошні нумар выйшаў 14.10.1923.
- 1947: У Гарвардскім універсітэце дзяржсакратар ЗША Джордж Маршал выступіў з праграмай аднаўлення і развіцця Еўропы.
- 1948: У Заходняй Германіі адбыўся з’езд, на якім была заснавана Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква за мяжой.
- 1952: Здзейсніў першы палёт верталёт Мі-6 — першы ў СССР серыйны транспартны верталёт з газатурбінным рухавіком.
- 1965: Заснавана Беларуска-амерыканскае аб’яднанне ў Нью-Ёрку.
- 1967: Пачалася Шасцідзённая вайна Егіпта, Сірыі і Іарданіі супраць Ізраіля.
- 1975: Пасля мадэрнізацыі адкрыўся Суэцкі канал.
- 2006: Сербія абвясціла незалежнасць, дзяржаўнае ўтварэнне Сербія і Чарнагорыя ліквідавана.
- 2012: У Смалявіцкім раёне створаны Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк.
- 2017: Саудаўская Аравія, Егіпет, Бахрэйн і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты абвясцілі аб разрыве дыпламатычных адносін з Катарам.
Нарадзіліся
- 1819: Джон Кух Адамс, брытанскі матэматык і астраном
- 1854: Іегуда Пэн, яўрэйскі мастак-жывапісец, педагог (пам. 1937)
- 1862: Альвар Гульстранд, шведскі афтальмолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1911)
- 1870: Зыгмунт Лазінскі, біскуп, беларускі каталіцкі рэлігійны дзеяч
- 1883: Джон Мейнард Кейнс, англійскі эканаміст, журналіст, інвестар (пам. 21.4.1946)
- 1887: Рут Бенедыкт, амерыканскі антраполаг
- 1898: Федэрыка Гарсія-Лорка, іспанскі паэт
- 1937: Валянцін Занковіч, скульптар і архітэктар
- 1942: Вячаслаў Рагойша, беларускі літаратуразнавец і перакладчык
- 1947: Лоры Андэрсан, амерыканская спявачка
- 1969: Андрэй Рыбакоў, беларускі гісторык
Памерлі
- 1316: Людовік X, кароль Францыі
- 1816: Джавані Паізіела, італьянскі кампазітар
- 1826: Карл Марыя фон Вебер, нямецкі кампазітар
- 1880: Карл Фрыдрых Лесінг, нямецкі мастак
- 1886: Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт, англійскі мастак
- 1887: Ханс фон Марэ, нямецкі мастак
- 1900: Стывен Крэйн, амерыканскі паэт
- 2004: Рональд Рэйган, 40-ы прэзідэнт ЗША
- 2012: Рэй Брэдберы, амерыканскі пісьменнік-фантаст
Святкуюць
- ААН: Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя
- Данія: Дзень Канстытуцыі
- Данія: Дзень бацькі
- Сейшэльскія астравы: Дзень вызвалення
- Праваслаўная царква: Дзень ушанавання апякункі Беларусі — святой Ефрасінні Полацкай
Катэгорыя·15 чэрвеня Катэгорыя·25 чэрвеня Катэгорыя·5 чэрвеня