29 сакавіка
29 сакавіка — восемдзесят восьмы (восемдзесят дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 537: Пачатак пантыфікату Вігілія.
- 1461: Адбылася бітва пры Тоўтане.
- 1584: Фёдар I уступіў на рускі прастол.
- 1611: Пачатак паўстання ў Маскве супраць цара Уладзіслава Вазы.
- 1693: Заснаваны горад Курытыба (Бразілія).
- 1891: Расійскі імператар Аляксандр III падпісаў рэскрыпт аб будаўніцтве Транссібірскай магістралі.
- 1992: 14-я расійская армія ўвайшла ў Прыднястроўе.
- 2004: Да НАТА далучыліся Балгарыя, Латвія, Літва, Румынія, Славакія, Славенія і Эстонія.
- 2010: Выбухі ў Маскоўскім метрапалітэне.
Нарадзіліся
- 1561: Санторыа Санторыа, італьянскі ўрач, анатам і фізіёлаг (пам. 1636)
- 1629: Аляксей Міхайлавіч, рускі цар (пам. 1676)
- 1722: Захар Чарнышоў, расійскі палкаводзец, граф, генерал-фельдмаршал
- 1791: Дзмітрый Бібікаў, міністр унутраных спраў Расійскай імперыі, удзельнік руска-турэцкай і расійска-французскай войнаў* 1864: Поль Рансон, французскі мастак, дызайнер і графік (пам. 20.2.1909)
- 1848: Аляксандр Курапаткін, расійскі военачальнік, ваенны міністр, падчас руска-японскай вайны галоўнакамандуючы рускімі сіламі на Далёкім Усходзе
- 1899: Лаўрэнцій Берыя, камісар унутраных спраў СССР і кіраўнік атамнай праграмы СССР (пам. 1953)
- 1905: Эдвард Бара, англійскі мастак
- 1929: Ленарт-Георг Меры, эстонскі пісьменнік, прэзідэнт Эстоніі (пам. 2006)
- 1931: Вікенцій Дзмітрыеў, беларускі трэнер па мастацкай гімнастыцы
- 1936: Станіслаў Гаварухін, савецкі і расійскі кінарэжысёр
- 1943: Джон Мэйджар, прэм’ер-міністр Брытаніі (1990-97)
- 1951: Роджэр Маерсан, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2007)
- 1952: Тэафіла Стывенсан, трохразовы алімпійскі чэмпіён па боксе
- 1963: Сяргей Львовіч Гумілеўскі, беларускі скульптар
Памерлі
- 1058: Стэфан IX, Папа Рымскі
- 1629: Якаб дэ Гейн II, нідэрландскі мастак
- 1792: Густаў III, кароль шведскі (нар. 24.1.1746)
- 1891: Жорж-П’ер Сёра, французскі мастак
- 1912: Роберт Скот, даследчык Антарктыды (нар. 1868)
- 1965: Ёста Адрыян-Нільсан, шведскі жывапісец
- 1981: Жан Альбер Гарэн, французскі мастак
- 1989: Аляксандр Пракапенка, беларускі футбаліст (нар. 16.11.1953)
- 1998: Квітка Цісык, оперная і блюзавая спявачка
- 2016: Ніл Гілевіч, беларускі паэт і грамадскі дзеяч (нар. 30.9.1931)
Святкуюць
- Мадагаскар: Дзень пакутнікаў
- Тайвань: Дзень моладзі
- ЦАР: Дзень Баганды
- Чылі: Дзень маладога камбатанта
Катэгорыя·29 сакавіка